У Варшаве пройдзе адборачны конкурс для маладых выканаўцаў на фестываль Graj

Культура
Фестываль беларускай музыкі Graj. 2023. Скрын відэа.

3 жніўня ў Варшаве ў Odessa Club пройдзе адборачны конкурс для маладых артыстаў на фестываль беларускай музыкі Graj. Падаць заяўку на ўдзел музыкі могуць да 31 ліпеня.

«Можа быць і акустыка, можа быць і ў электрычным варыянце, могуць быць розныя стылі, — распавяла Беларускаму «Радыё Рацыя» суарганізатарка фэсту Інэс Сянкевіч. — Ніяк не абмяжоўваем удзельнікаў. Адзінае, што будзе абмежаванне па часе, каля дзесяці хвілін.

Адбор адбудзецца 3 жніўня. У журы будуць вядомыя людзі беларускай культуры. Можна прыводзіць на фестываль усіх сваіх сяброў, сваю сям’ю. Уваход вольны, таму гэта яшчэ адна добрая нагода, каб сабрацца, патусіць і паслухаць новыя гурты».

Рэгістрацыя па спасылцы.

Трэці фестываль беларускай музыкі Graj – адбудзецца 7 верасня ў Варшаве, сярод выступоўцаў – Volski, Dzieciuki, Relikt, «Разбітае Сэрца Пацана», Nochy.

Ад 15-й гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы будзе вольная сцэна, на якой заграюць маладыя беларускія выканаўцы. Пераможца конкурсу маладых выканаўцаў выступіць на галоўнай сцэне разам з зорнымі беларускімі музыкамі і яшчэ 6 выканаўцаў, абраных прафесійным журы, зайграюць на сцэне для маладых.

Квіткі на фэст Graj тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: