У Варшаве пакажуць спектакль паводле турэмнага дзённіка беларускага анархіста Ігара Аліневіча

Культура
Афіша спектакля. Фота: teatr2strefa

Спектакль «Еду ў Магадан: не вер, не бойся, не прасі» быў пастаўлены паводле турэмнага дзённіка Ігара Аліневіча ў тэатры 3+KK у чэшскім Брне. Яго прэм’ера адбылася 1 траўня 2022 года.

Рукапіс дзённіка, напісаны ў турме КДБ, разам з іншымі артыкуламі Ігар Аліневіч здолеў перадаць на волю, і ў сакавіку 2013 года намаганнямі выдавецтва «Радыкальная тэорыя і практыка» выйшла кніга «Еду ў Магадан».

У снежні 2013 года Ігар Аліневіч з кнігай «Еду ў Магадан» стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Францішка Аляхновіча, заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з «Радыё Свабода» за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Кніга перакладзеная на іншыя еўрапейскія мовы — англійскую, нямецкую, польскую, чэшскую, сербскахарвацкую, французскую, іспанскую.

«Спектакль балансуе на мяжы двух светаў, — паведамляецца ў анатацыі. — Паміж пакутлівай шэрасцю жыцця ў Беларусі пад уладай Лукашэнкі (і яшчэ больш карнай вечнасцю мінскай турмы) і выдуманым сьветам, поўным гераічных учынкаў у барацьбе дабра і зла, разрываецца сам Аліневіч – ноччу «анарха-партызан», днём інжынер-электрык і гулец у ЛАРПы. У сваім дзённіку ён апісвае практыку беларускай турэмнай сістэмы, заснаванай на жорсткім фізічным гвалце, але перш за ўсё на выдасканаленым псіхалагічным прымусе, які прымушае зняволеных ставіць пад сумнеў сваю волю і сумленне і губляць давер да найбліжэйшых сяброў».

У снежні 2021 года Ігара Аліневіча разам з паплечнікамі Сяргеем Раманавым, Дзмітрыем Дубоўскім і Дзмітрыем Рэзановічам асудзілі на 20 гадоў пазбаўлення волі.

Спектакль ідзе на чэшскай мове з польскімі і беларускімі субтытрамі.

Квіткі тут.

Даты: 13 і 14 лістапада.

Час: 19.00 (час мясцовы).

Месца: Teatr Druga Strefa, ul. Magazynowa, 14A, Warszawa.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: