У Варшаве адкрыецца выстава Ніны Маргаевай «Крок насустрач»

Культура
З серыі «Палюбіць Варшаву за 100 дзён». 2022

15 кастрычніка ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца адкрыццё выставы Ніны Маргаевай пад назвай «Крок насустрач».

Працы мастачкі адлюстроўваюць глыбокі погляд на штодзённае жыццё, ператвараючы звычайныя краявіды, простыя формы і прадметы паўсядзённасці ў знакі асабістых перажыванняў і эмоцый.

У Варшаве адкрыецца выстава Ніны Маргаевай «Крок насустрач»
З серыі «Палюбіць Варшаву за 100 дзён». 2022.

«Крок насустрач» — гэта спроба пагрузіцца ў свет, дзе кожная рэч можа стаць правадніком у глыбіню чалавечых пачуццяў. Праз выяўленыя элементы, такія як крэсла ці куток пакоя, Маргаева паказвае, як звычайнае становіцца люстэркам унутраных перажыванняў. У яе працах колер і форма паводзяць сябе нечакана: цёплыя і халодныя адценні змяняюць настрой у залежнасці ад таго, як доўга глядач углядаецца ў выявы. Сузіранне і цішыня, што ўтварае ўнутраны рух, — асноўны матыў яе творчасці.

У Варшаве адкрыецца выстава Ніны Маргаевай «Крок насустрач»
З серыі «Палюбіць Варшаву за 100 дзён». 2022.

Асаблівае месца ў экспазіцыі займае серыя «Жыццё на пятым паверсе», у якой мастачка адлюстроўвае лёгкасць і складанасць паўсядзённасці. У абмежаванай прасторы пяціпавярховых кватэр узнікаюць элементы самоты і ізаляцыі, аднак праз гэтыя вобразы глядач атрымлівае магчымасць асэнсаваць уласныя думкі і эмоцыі.

У Варшаве адкрыецца выстава Ніны Маргаевай «Крок насустрач»
З серыі «Баранавічы». 2019.

Шматслойныя каляровыя пераходы і мяккасць пастэлі перадаюць пульс жыцця, схаваны за цішынёй статычных аб’ектаў.

Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены працы з серый «Баранавічы» і «Палюбіць Варшаву за 100 дзён», якія выходзяць за межы інтэр’ера і звяртаюцца да вонкавага свету — прыроды і архітэктуры. Праз гэтыя творы мастачка даследуе пульсацыю жыццёвай прасторы не праз фатаграфічную дакладнасць, а праз адчуванне, праз колер і форму. У гэтых працах горад і прырода становяцца люстэркам чалавечых унутраных станаў і разважанняў.

У Варшаве адкрыецца выстава Ніны Маргаевай «Крок насустрач»
З серыі «Жыццё на пятым паверсе». 2000-2022. 21, 45, 54

Работы Ніны Маргаевай адкрываюць прастору для разважанняў і асэнсавання, запрашаючы гледача зрабіць свой крок насустрач цішыні і гармоніі, сузіранню і разважанню.

Прыходзьце на выставу «Крок насустрач» каб сустрэцца з мастачкай Нінай Маргаевай праз яе працы. Такое ўзаемадзеянне дае магчымасць зазірнуць у душу мастачкі глыбей, чым гэта можа адбыцца падчас фізічнага спаткання, пабачыць свет, якім яго бачыць Ніна, дзе дрэвы поўняцца пачуццямі, вецер становіцца персанажам, а пустыя крэслы, сагрэтыя святлом, чакаюць сустрэчы.

На выставе можна будзе падтрымаць мастачку, якая змагаецца з наступствамі цяжкай хваробы, і набыць яе працы.

Таксама ёй можна дапамагчы тут.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў 19.00 па адрасе: Музей Вольнай Беларусі, вул. Foksal 11.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: