10 жніўня ў Нясвіжы прайшоў фестываль «Нясвіжская фартэцыя», прысвечаны гістарычным рэканструкцыям ХV-ХХ стагоддзяў.
Відовішчная сустрэча трох эпох у Нясвіжскім парку, — так акрэслілі фэст арганізатары. Былі прадстаўлены рыцары, гусары 1812 і ваяры Першай сусветнай вайны.
Можна было адчуць сябе непасрэдным удзельнікам гістарычных падзей з дапамогай тэматычных зон, дзе былі прадстаўлены і касцюмы эпохі Рэнесансу, і побыт сялянства. Госці мелі магчымасць прыняць удзел у майстар-класе па фехтаванні або асвоіць асновы стральбы з лука.
Адначасова ў тым жа месцы — у Англійскім гарадскім парку — прайшоў І фестывальны праект «Кола традыцый Міншчыны», прысвечаны летняму абрадаваму цыклу.
Якім чынам рэканструкцыі ваенных і гістарычных падзей спалучаюцца з летнім абрадавым цыклам, разбаўленым аб’ектамі «агратрэшу», у канцэпцыі патлумачана не было.
Акрамя таго, адбыліся фестываль сыру «СЫРадзел», кулінарны конкурс «Пернікавы цуд» і канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram