З ініцыятывай памятнага вечара выступіў даследчык беларускай літаратуры, культуролаг, акцёр Васіль Дранько-Майсюк.
«Праводжу вечарыну, прысвечаную выдатнаму тэатральнаму крытыку, рэжысёру, артысту, педагогу, тэатразнаўцу і літаратуразнаўцу Аляксею Стрэльнікаву, які трагічна загінуў 17 снежня мінулага года. Усё заробленыя сродкі пойдуць сям’і Аляксея», — напісаў культурны дзеяч у сваіх сацсетках.
Васіль Дранько-Майсюк адзначае, што праграма вечара толькі фарміруецца, і прапануе ўсім, хто хоча далучыцца, выступіць, пісаць яму ў асабістыя паведамленні.
Намечаная дата вечара — 27 студзеня а 19.00. Месца — Варшава, Музей Вольнай Беларусі.
Тэатральны крытык, рэжысёр, педагог, акцёр, арт-менеджар Аляксей Стрэльнікаў трагічна загінуў у выніку няшчаснага выпадку 17 снежня 2022 года. Яму было 39 гадоў.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: