У Музеі гісторыі беларускай літаратуры правядуць імпрэзу «Снежныя грамніцы», прысвечаную Яўгеніі Янішчыц

12 снежня ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе імпрэза «Снежныя грамніцы», прымеркаваная да 75-годдзя ад дня нараджэння паэткі Яўгеніі Янішчыц.

З нагоды юбілею ў музеі збяруцца сябры, родныя і прыхільнікі творчасці паэткі.
Успаміны і вершы будуць у цэнтры ўвагі ў гэты вечар.

Імпрэза ладзіцца ў межах выставы «На беразе ракі…», якую складаюць матэрыялы сям’і Янішчыц і мастацкія працы ўнучкі паэткі Яны Янішчыц.

Яўгенія Янішчыц (1948-1988) — беларуская паэтка і перакладчыца. Аўтарка вершаў, паэм, літаратурна-крытычных артыкулаў, рэцэнзій. Перакладала на беларускую мову з рускай і ўкраінскай. Паэтычная спадчына Яўгеніі Янішчыц — адна з самых яскравых і таленавітых старонак беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя.

Уваход вольны.

Дата: 12 снежня

Час: 18.30

Месца: Музей гісторыі беларускай літаратуры, вуліца Багдановіча, 13, Мінск.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!