Сёння, 27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, студэнцкі тэатр Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, ладзіць сцэнічнае чытанне п’есы Марыі Бершадскай «Суседкі Марыі», створанай у межах праекта «Sąsiedzi.Сусідзі.Суседзі.Суседзі».
У чытанні занятыя: Вікторыя Алюконе-Мірошнікава, Натэла Бялугіна, Ліза Грыцэнка, Марына Здаранкова, Ганна Іванова, Наталля Лявонава, Анастасія Шпакоўская. Пасля чытання адбудзецца абмеркаванне. Мадэратар — Раман Касціцын. Рэгістрацыя на спектакль завершаная.
Міжнародны дзень тэатра — свята, прынятае ў 1961 годзе Міжнародным інстытутам тэатра. Упершыню адзначалася 27 сакавіка 1962 года ў дзень адкрыцця сезона Тэатра Нацый у Парыжы. З гэтай нагоды арганізуюцца розныя нацыянальныя і міжнародныя тэатральныя мерапрыемствы. Адным з найбольш важных з іх з’яўляецца распаўсюджанне Паслання да Міжнароднага дня тэатра, у якім дзеяч сусветнага маштабу дзеліцца сваімі разважаннямі на тэму тэатра і культуры свету. Першае пасланне да Міжнароднага дня тэатра было напісана Жанам Както ў 1962 годзе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: