У Лідзе замест фестывалю Lidbeer правядуць «ХарчФэст»

Главное
Фестываль Lidbeer. Фота: Hrodna.life

Фестывалю Lidbeer сёлета не будзе, паведамляе прэс-служба Лідскага райвыканкама. Замест яго на Дзень горада ў Лідзе правядуць «ХарчФэст».

Дату і агульную канцэпцыю свята зацвердзілі ў райвыканкаме на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Ліды. Дзень горада пройдзе 31 жніўня.

У «ХарчФэсце» паўдзельнічаюць прадстаўнікі харчовай прамысловасці: Лідскі малочнакансервавы камбінат, Лідскае піва, Лідахлебапрадукт, Лідскія харчаканцэнтраты, Белсалттрэйд, Гродзенскі мясакамбінат, Лідскі хлебазавод.

У праграме фудкорты, канцэрты кавер-гуртоў, тэматычныя лакацыі, канцэрт з хэдлайнерам (хто — трымаюць у сакрэце) і феерверк.

Фестываль «ХарчФэст» упершыню правялі ў мінулым годзе, тады ён адбыўся паралельна з Lidbeer і таксама на Дзень горада. У 2023-м Ліда ўрачыста адзначыла сваё 700-годдзе. Тады на Lidbeer на трох сцэнах выступілі з дзясятак выканаўцаў, а беларускі сімфанічны аркестр Classic Energy выканаў кампазіцыі Rammstein, Metallica, Linkin Park, System of a down.

Lidbeer — штогадовы фестываль, які праходзіў у Лідзе з 2015 года, з перапынкам з-за пандэміі. За гэты час праект вырас з невялікага лакальнага свята ў маштабны і папулярны оўпэн-эйр, які збіраў дзясяткі тысяч гасцей з усёй Беларусі і блізкага замежжа.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. незабудка

    Блин, когда думаешь, что падать ниже некуда, они найдут….

    Ответить

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: