У зборы сучаснай галерэі Музея зямлі Саар у горадзе Саарбруккене захоўваецца каля 500 графічных работ Марка Шагала розных перыядаў яго творчасці. Каля траціны гэтай калекцыі прысвечана біблейскай тэматыцы. На выставе прадстаўлена каля 120 аркушаў з гэтага багатага фонду.
Адметнасці графікі Шагала ў тым, што біблейскія сюжэты ён вырашаў у адрыве ад канфесійных традыцый выявы. У інтэрпрэтацыі Шагала Святое Пісанне паўстае універсальным зборам чалавечых лёсаў, дзе свецкае і рэлігійнае ўзаемапранікальныя, а аўтабіяграфічныя перажыванні і фантазійныя вобразы злучаюцца з сакральнымі.
Пачатак працы з бібейскімі вобразамі быў пакладзены ў 1930 годзе, калі Марк Шагал узяўся ілюстраваць яўрэйскую Біблію для парыжскага выдаўца Амбруаза Валара. Аднак з-за пачатку Другой сусветнай вайны і вымушанай эміграцыі ў ЗША завяршыць праект мастаку ўдалося толькі ў 1956 годзе.
Выстава працягнецца да 13 красавіка 2025 года.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram