Бельгійская паліцыя выявіла скрадзеныя карціны Пікаса і Шагала ў падвале горада Антвэрпэн, паведамілі ў аўторак мясцовыя ўлады. Творы былі належным чынам захаваныя і непашкоджаныя, яны засталіся ў сваіх першапачатковых рамах.
Гаворка ідзе пра «Галаву» Пабла Пікасо і «Чалавека ў малітве» Марка Шагала.
Артэфакты былі скрадзены ў прыватнага калекцыянера ў Тэль-Авіве у лютым 2010 года, разам з ювелірнымі вырабамі на суму каля 680 000 даляраў. На момант здзяйснення злачынства дзве карціны разам ацэньваліся ў 900 000 даляраў.
Мясцовая паліцыя пачала расследаванне, калі крыніца паведаміла ім, што грамадзянін Бельгіі выставіў творы мастацтва на продаж.
Мясцовая пракуратура паведаміла, што галоўны падазраваны арыштаваны.