У адным з падвалаў Антвэрпэна знайшлі скрадзеныя карціны Шагала і Пікаса

Культура
Карціны «Галава» Пабла Пікасо і «Чалавек у малітве» Марка Шагала. Фота: REUTERS

Бельгійская паліцыя выявіла скрадзеныя карціны Пікаса і Шагала ў падвале горада Антвэрпэн, паведамілі ў аўторак мясцовыя ўлады. Творы былі належным чынам захаваныя і непашкоджаныя, яны засталіся ў сваіх першапачатковых рамах.

Гаворка ідзе пра «Галаву» Пабла Пікасо і «Чалавека ў малітве» Марка Шагала.

Артэфакты былі скрадзены ў прыватнага калекцыянера ў Тэль-Авіве у лютым 2010 года, разам з ювелірнымі вырабамі на суму каля 680 000 даляраў. На момант здзяйснення злачынства дзве карціны разам ацэньваліся ў 900 000 даляраў.

Мясцовая паліцыя пачала расследаванне, калі крыніца паведаміла ім, што грамадзянін Бельгіі выставіў творы мастацтва на продаж.

Мясцовая пракуратура паведаміла, што галоўны падазраваны арыштаваны.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: