«Порох» — прэм’ера кліпа Ганны Шаркуновай адбылася сёння на YouTube-канале спявачкі. Артыстка прысвеціла драйвовую песню ў рок-стылі «славным дочерям вольных племен» — гордым, прыгожым і вольным жанчынам.
Музыку да новай кампазіцыі напісала сама Ганна. Словы — Уладзімір Кубышкін.
«Ва ўсе часы на нашай зямлі жылі гордыя, прыгожыя і вольныя жанчыны — слаўныя дочкі вольных плямёнаў. Якія заўсёды пераадольвалі любыя выпрабаванні. І перадавалі па спадчыне — сваім дочкам веру ў дабро і агонь у сэрца, — распавяла пра пасланне свайго твору спявачка. — Гэта мая песня сілы, мая бадзёрая штодзённая медытацыя!… Напамін пра тое, што нават стоячы перад палаючым жаралом Везувія — трэба не забыцца расправіць плечы і ўпэўнена і прыгожа глядзець наперад. І тады ўсё будзе ок…. І няхай дрыжыць зямля пад нагамі!».
Кампазіцыю можна слухаць на ўсіх пляцоўках тут.