Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Культура

Ні тэматычна, ні жанрава найцікавейшыя кнігі снежня не сабраліся паводле асобных кейсаў, але гэта і выдатна, калі любы чытач можа знайсці сабе кнігу на свой густ.

Содержание

Мастацкая літаратура

«Вазьмі сваю свяцільню»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Новы зборнік серыі «Сучасная беларуская літаратура» прысвечаны творчасці маладых беларускіх празаікаў.

«Аўтары XXI стагоддзя розныя па ўзросце: у кожнага свой літаратурны і жыццёвы досвед, для некаторых гэта, па сутнасці, дэбют і першая кніга. Але ўсе маладыя пісьменнікі шчыра і смела паказваюць нам свой унікальны погляд на сучаснасць, — паведамляе анатацыя. — Кніга – цудоўная творчая ілюстрацыя нашага часу і прасторы, у якой мы зараз жывём. І за мастацкімі словамі ўдумлівы чытач абавязкова знойдзе адказы на свае пытанні».

Выдавецтва «Аверсэв».

Набыць можна тут.

Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі». Перавыданне

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Роўна праз 10 гадоў пасля выхаду першага арыгінальнага выдання раман «Дзеці Аліндаркі» зноў даступны беларускаму чытачу.

Героі рамана — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застанецца кнігай пра нас.

З новай вокладкай, у новым афармленні, у новых умовах, для новай аўдыторыі.

Выдавецтва «Янушкевіч».

Набыць можна тут.

Наста Манцэвіч і Алок Вайд-Мэнан «Цела таксама архіў»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

У кнізе праз літаратурнае выказванне адбываецца пошук (патрабаванне) свайго месца, свабоды для слова (тэксту) і цела.
Кніга складаецца з перакладаў вершаў Алок Вайд-Мэнан (ЗША) са зборніка Femme in Public (2017), якія пераклала на беларускую мову Наста Манцэвіч, а таксама з эсэ самой Насты, напісаных на працягу 2019–2023 гадоў.

«Сталеючы ў маленькім беларускім горадзе, я не бачыла свайго адбітка ні ў цёплых вокнах яго дамоў, ні ў лужынах яго вышчарбленых вулак, — піша Наста Манцэвіч. — І таму, калі вырасла і пераехала ў большы горад, пры дапамозе словаў пачала ствараць сусветы, прасторы, прыстанкі, дзе б магла з’явіцца я — …-падлетак, для чыйго досведу не было мовы. Пазней тыя, хто не пазналі сябе ў гэтых тэкстах, адрэагавалі гневам, ярасцю. Раптам мы памяняліся месцамі, і яны адчулі тое, што адчувала я ўвесь гэты час, не знаходзячы адлюстравання ў вачах Іншага — такая змена дыспазіцыі пужае і абурае, трэба вярнуць усё на свае месцы, назваць ненармальным тое, што не можаш сабе забраць. Калі не бачыш свайго адлюстравання ў вадзе ці люстэрку, слядоў пад сваімі нагамі, першая эмоцыя — гэта жах: ці ты сапраўдная, ці ты існуеш, ці з табой усё ў парадку? І, каб не адчуваць спапяляльнага сораму, трэба сцерці тое, чым не можаш завалодаць. Гукі і сцэны, якія нельга прысвоіць, выклікаюць жаданне іх знішчыць, — пра гэта я ўжо пазней дазналася».

Выдавецтва «Пфляўмбаўм».

Набыць можна тут.

Павел Капанскі «Акрамя»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

У кнігу ўвайшлі выбраныя тэксты 2010—2024 гадоў. Зборнік стаў дэбютным для аўтара, які даўно і досыць добра вядомы ў літарацкіх колах.

Вершы з кнігі «Акрамя» напісаныя на трох мовах: беларускай, украінскай і польскай.
***
ці не твае рукі
габлююць з майго
драўлянага сэрца
бяскрылых галубоў?

Набыць зборнік можна непасрэдна звязаўшыся з аўтарам праз інстаграм.

Анка Упала «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Спякотным летам 2018 года пісьменніца і перакладчыца Алена ў чарговы раз выпраўляецца ў Швецыю. Гэтым разам, каб купацца ў вадаёмах Стакгольма і працаваць з сямейным архівам. Яна збіраецца пажыць у пустой кватэры старэйшай сяброўкі Маргарэты ў раёне Васастан, на дахах якога ў рэальнасці гаспадарыць не Карлсан, а рабочыя-рамонтнікі.

Таемна ад усіх Алена чакае сустрэчы з Тунці, колішняй суданскай аднагрупніцай па класе шведскай мовы, якая надоўга перарвала сяброўства без усялякіх тлумачэнняў. Цяпер Алена іх атрымае. Аднак на фоне апакаліптычнага надвор’я руйнуюцца і яе планы, усё ідзе не так, як задумвалася.

Алена і Тунці ледзь не робяцца сведкамі рэдкай астранамічнай з’явы, але для іх яна так і не адбываецца. Дык быў знак у небе ці не было? І ці варта наогул разлічваць на нейкія нябесныя знакі як на дарадцаў у сваім жыцці? Пра ўсё гэта Алена працягвае разважаць, вярнуўшыся ў Беларусь.

Аповед можна чытаць як працяг папярэдняга рамана Анкі Упалы «На заснежаны востраў» або як асобную кнігу.

Выдавецтва «Пфляўмбаўм».

Набыць можна тут. 

Ганя Фак’ю «Мужыкі»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Яшчэ адна постаць новага беларускага андэграўнду Ганя Фак’ю адмаўляецца ад звыклых літаратурных формаў і аддае перавагу вольнай плыні паэзіі. Яе паэма «Мужыкі» — сапраўдны шэдэўр нонканфармізму, змяшчае канцэнтрацыю нянавісці, якой свет не бачыў з часоў Луі-Фердынанда Селіна.

Выдавецтва «Лысы чэрап».

Набыць можна тут.

Дзіцячая літаратура

Любоў Сівурава «Робіць Янка выцінанку»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Этнографка, спявачка і паэтка Любоў Сівурава напісала кнігу дзіцячых вершаў «Робіць Янка выцінанку», якую аздобіла народны майстар Беларусі Наталля Сухая.

У вершах Любові Сівуравай чытач – і выразач! – пабачыць, пачуе і зможа прымераць на сябе розныя заняткі, прафесіі ды іншыя шляхі выпрацоўкі ўласнага шчасця! Таксама маленькія чытачы змогуць паводле прапанаваных схемаў самастойна навучыцца рабіць выцінанкі.

Мастацкае аздабленне Наталля Сухая.

Выдавец: А. А. Калоша.

Набыць можна тут.

Аляксандра Хамянок «Клася. (Не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Гэта зборнік цікавых і дзіўных, месцамі трошкі шчымлівых апавяданняў пра незвычайную сляпую дзяўчынку, якая бачыць рукамі і сэрцам.

Выдавецтва «Słowianka»

Набыць можна тут.

Аляксандр Ждановіч «Бяздомны дом»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

«Бяздомны Дом» — трэцяя казка Аляксандра Ждановіча — незвычайная гісторыя пра добры Дамок, які ніяк не мог знайсці сябе. І пра тое, як яму дапамаглі сябры – мурашык, птушка пячураўка, легкавічок і чараўніца. Як і для мінулых казак «Кропля ў космасе» і «Ровар Басік» чароўны свет ілюстрацый стварыла Эльга Папова.

Выдавецтва «Słowianka»

Набыць можна тут.

Перакладная дзіцячая літаратура

Жазэфіна Марк «Трымайся, Трусік!»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Жазэфіна Марк больш за ўсё любіць маляваць ваўкоў. Ваўкоў ды іншых звяроў.

У гэтай кнізе Воўк прыходзіць у лясную лякарню, а тут паляўнічыя. І ратавацца ваўку выпадае з маленькім трусікам, які вельмі-вельмі хворы.

І ў іх пачынаюцца прыгоды — вельмі-вельмі вострасюжэтныя.

Можна сказаць, гэта блакбастар у лесе. Страшэнна добры блакбастар.

У гэтым коміксе Жазэфіна Марк перапрацавала свой уласны досвед змагання з анкалагічным захворваннем. Таму гэта не проста комікс, а тэрапеўтычная гісторыя пра жыццё з хваробай.

Пераклад з нямецкай Вольгі Гронскай.

Выдаў кнігу «Кніжны вырай» пры фінансавай падтрымцы выдавецтва «Gutenberg Publisher».

Набыць можна тут.

Ана Марыя Машаду «Жыў-быў Тыран»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Гэта дзіцячая кніга ўпершыню выйшла ў Бразіліі яшчэ ў 1982 годзе. А цяпер з ініцыятывы бразільскай беларускі і аўтаркі перакладу Волі Ермалаевай-Франко яе вырашылі выдаць для беларускіх чытачоў. Кніга напісаная сорак гадоў таму – якраз тады ў многіх краінах Лацінскай Амерыкі была дыктатура, і амаль усе яны больш ці менш паспяхова са сваімі дыктатурамі справіліся і прыйшлі да дэмакратыі.

Пераклад Вольгі Ермалаевай Франко.

Выдавецтва «Słowianka»

Набыць можна тут.

Пераклады

Марсі Шор. «Украінская ноч: Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Гэта нон-фікшн пра падзеі 2014 года ва Украіне ад прафесаркі Ельскага ўніверсітэта.

Кніга пра досвед той рэвалюцыі, раскрыты праз гісторыі яе ўдзельнікаў. Сярод іх і Каця Мішчанка, германістка і рэдактарка, якой належыць першы сказ. «У 2023 годзе, калі я пішу гэтыя словы, героі маёй кнігі аказаліся ў яшчэ больш пякельных умовах, чым можна было сабе ўявіць зімой 2013‒2014 года.

Гэты тэкст раскажа пра жыццё некаторых герояў кнігі на працягу мінулага дзесяцігоддзя, перакіне масток паміж 2014 і 2023 гадамі», — піша аўтарка.

Што, аднак, азначае перакінуць масток у часы вайны? Вайна разбурае масты. Яна разбурае межы. Яна калечыць прастору і паскарае час, «скарачае адлегласць, — піша ўкраінская паэтка Галіна Крук, — ад чалавека да чалавека, ад нараджэння да смерці». Вайна адбірае ў мовы адценні; а свежая кроў надае словам цяжкі прысмак.

Пераклад з ангельскай мовы Максіма Шумейкая.

Выдавецтва «Gutenberg Publisher».

Набыць можна тут.

Нон-фікш

«Тут цяпер музей»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Выданне аб’ёмам 130 старонак прадстаўляе асобныя вехі 65-гадовай гісторыі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў фотаздымках і нататках пра станаўленне, этапы развіцця, змест фондаў, асноўныя накірункі дзейнасці і людзей, якія плённа працавалі дзеля захавання і папулярызацыі спадчыны Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Набыць можна ў «Акадэмкнізе».

«Янка Запруднік»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

У Беластоку пабачыла свет кніга «Янка Запруднік» з серыі «Людзі эміграцыі», запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва (БІНіМ) і згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» яшчэ ў Беларусі ў 2018 годзе. Укладальнікі кнігі Наталля Гардзіенка, Надзея Запруднік, Валянціна Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч.

У кнізе чытач знойдзе як матэрыялы пра Янку Запрудніка: біяграфічны нарыс, успаміны дачкі Веры, сяброў і знаёмых, гэтак і ягоныя ўласныя тэксты. У раздзеле «Даследаванні» прадстаўленыя некаторыя часткі з дысертацыі Янкі Запрудніка і ягоныя даследчыя артыкулы. Частка «Скрыпты» рэпрэзэнтуе паасобныя прыклады ягонай журналісцкай дзейнасці на радыё «Вызваленне / Свабода», раздзел «Эсэ» — найбольш важныя эсэістычныя тэксты гісторыка, тлумачаць на старонцы БІНіМ.

Асобна ў кнізе змешчаныя вершы, прысвячэньні, эпітафіі, што выходзілі з-пад пяра Сяргея Ясеня (літаратурны псеўданім Янкі Запрудніка), а таксама інтэрв’ю з дзеячам. Шмат апавядаюць пра самога Янку Запрудніка і ягонае атачэнне дзённік падарожжа ў ЗША у 1953 годзе і разнастайныя ўспаміны самога героя кнігі. Асабліва багаты раздзел — эпісталярыі, які складае ліставанне з прэзідэнтам БНР Міколам Абрамчыкам, літаратуразнаўцам і гісторыкам Антонам Адамовічам, сябрамі, сваякамі і знаёмымі як у Беларусі, гэтак і ў эміграцыі.

Адмыслова для гэтай кнігі было запісанае ўжо пасля смерці Янкі Запрудніка інтэрв’ю з ягонай жонкай спадарыняй Надзеяй. Завяршае кнігу аб’ёмістая бібліяграфія гісторыка й журналіста.

Выдавецтва Kamunikat.org.

Набыць можна тут.

«10 пытанняў пра беларускія гарады і вёскі»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Кніга выйшла ў серыі «100 пытанняў пра Беларусь»

Які беларускі горад у старажытнасці быў самым густанаселеным? Ці праўда, што першапачаткова старажытны Менск стаяў на іншым месцы? Навошта нашы продкі пабудавалі так шмат замкаў? Чым адрозніваліся так званыя белыя хаты ад курных? Ці праўда, што некаторыя сучасныя вёскі некалі былі гарадамі? Чаму Нацыянальную бібліятэку Беларусі розныя замежныя выданні не раз уключалі ў спіс самых незвычайных і прыгожых збудаванняў свету? Які будынак у нашай краіне на сённяшні дзень з’яўляецца самым высокім? На гэтыя ды іншыя пытанні можна знайсці адказы ў кнізе.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Набыць можна у беларускіх кнігарнях

Алесь Анціпенка «Пра паэзію, сэкс, рэлігію і самаўсведамленне»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Гэтая кніга — пра феномен самаўсведамлення чалавека ў паэзіі, культуры, этыцы і рэлігіі.

Кандыдат навук Алесь Анціпенка даследуе феномен самаўсведамлення чалавека на падставе паэтычных твораў М. Багдановіча, Н. Арсенневай, М. Стральцова, У. Арлова, а таксама працаў дацкага філосафа С. Кіркегара і тэкстаў Старога і Новага запаветаў.

Кніга будзе цікавая навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам філасофскіх і філалагічных спецыяльнасцяў, а таксама усім, каго хвалююць пытанні самаўсведамлення і развіцця.

Выдавецтва «Тэхналогія».

Набыць можна тут.

Іван Арцімовіч «Белорусская парковая скульптура»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Гэтая праца апошніх гадоў сабрала мноства твораў нашай гарадской, паркавай скульптуры, дзясяткі імёнаў выдатных беларускіх аўтараў, а таксама інфармацыю пра падзеі, якія адбываліся ў полі беларускай паркавай скульптуры ў апошнія дзесяцігоддзі.

Купіць можна ў «Акадэмкнізе» і тут.

Міхал Бараноўскі «Максім Багдановіч. Спроба рэканструкцыі»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Выйшла з друку новая кніга пра Максіма Багдановіча аўтарства загадчыка Музея Багдановіча. «Знешнасць, творчая майстэрня, ліставанне, уласная бібліятэка, дзяцінства з гульнямі і казкамі, інтымныя перажыванні і жыццёвыя раздарожжы, сябры і паплечнікі, невядомыя публікацыі і згубленыя рабочыя напрацоўкі, смерць і змаганне з ёю… У выданні пра ўсё гэта і яшчэ пра ўсякае», — напісаў Міхал Бараноўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Кніга змяшчае ў сабе як папулярныя, так і навуковыя тэксты.

Выдавец: Выдавец Цымбераў Р.М.

Набыць можна тут.

Мікола Дзядок. «Без кампрамісаў». Зборнік палітычных эсэ

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Выйшаў з друку зборнік выбраных артыкулаў зняволенага анархіста і блогера Міколы Дзядка, якія ён напісаў за пяць гадоў, праведзеных на волі паміж двума турэмнымі тэрмінамі.

Мікола Дзядок шмат пісаў пра анархізм, супраціў, дзяржаўны гвалт, новае грамадства — простымі словамі, намагаючыся зацікавіць сваімі ідэямі і развагамі звычайных людзей. У гэты зборнік увайшлі найбольш актуальныя тэксты, у тым ліку аналіз падзей 2020 году ў Беларусі, прычын міліцэйскага садызму, а таксама развагі аб палітычным гвалце.

«Кніга мае зацікавіць сімпатызантаў анархізму і тых, хто ставіцца да ідэі крытычна, удзельнікаў пратэстаў ды ўсіх, хто шукае шлях да больш свабоднай будучыні», — гаворыцца ў анатацыі на сайце «Сабатаж».

На момант выдання кнігі Мікола знаходзіцца ў адзіночнай камеры больш за паўтара года і ў штрафным ізалятары бесперапынна больш за 124 дні. Раней Мікола правёў за кратамі пяць гадоў (2010-2015) за анархісцкія акцыі.

Выдавец: «АЧК-Беларусь»

Набыць можна тут.

Вольга Раманава «Другая история советского белорусского кино. Исследовательские сюжеты»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Гэтая кніга напісаная як серыя даследчых эсэ, дзе кожны раздзел прысвечаны новаму сюжэту з гісторыі савецкага беларускага кіно 1920-х — 1980-х. Кожны такі сюжэт нарадзіўся з пытанняў без адназначнага адказу, зададзеных з сучаснасці: як і навошта глядзець савецкае беларускае кіно сёння? Пра што могуць расказаць фільмы Белдзяржкіно перыяду НЭПа і беларусізацыі? Ці можна разглядаць савецкае беларускае кіно як каланіяльнае і якія сэнсы такі падыход адкрывае і перакрывае? Як беларускі экран фарміраваў гістарычнае ўяўленне гледачоў у розныя савецкія перыяды і наколькі праглядалася экранная глыбіня беларускай гісторыі?

Выдавецтва «Янушкевіч»

Набыць можна тут.

Ігар Саўчанка «Доказательства»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Зборнік уключае канцэптуалісцкія тэксты 1999 — 2024 гадоў, напісаныя ад асобаў розных даследчыкаў і навукоўцаў, якім прыадчыняюцца не бачаныя дагэтуль грані свету, грамадства, соцыума… Яны выказаны ў форме гіпотэз і навуковага прадбачання, але пры дастатковым узроўні нахабства, дзёрзкасці і ўпэўненасці могуць перайсці ў іншую катэгорыю — доказаў, што свет уладкованы менавіта так.

Выдавецтва «Лысы чэрап»

Набыць можна тут.

Марыя Чапская «Зменены час»

Самарэфлексія і гістарычныя доследы. Новыя кнігі снежня: літагляд

Аўтарка — пляменніца знакамітага Караля Чапскага, узгадаваная ў маёнтку Прылукі пад Менскам. Гэта другая частка яе ўспамінаў (першая, «Еўропа ў сям’і», выйшла ў перакладзе на беларускую мову ў 2023 годзе). «Зменены час» прысвечаны падзеям 1914–1921 гадоў — ад пачатку Першай сусветнай вайны да Рыжскага міру. Праз лёсы сваёй сям’і Марыя Чапская паказвае, як ва ўмовах руйнавання старых імперый давалі сабе рады нашчадкі «краёвай» спольшчанай шляхты — немалой і гістарычна значнай часткі насельніцтва Беларусі.

Як маладыя Чапскія, не ўпадаючы ў роспач, шукаюць духоўнае апірышча і ўласнае месца ў змененым свеце — бо яны страцілі ўсё, што дагэтуль было іх светам? Як атрымалася, што Беларусь перастала быць іхным домам? Адказы вы знойдзеце ў гэтай кнізе.

Выдавецтва «Тэхналогія».

Набыць можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: