Першае Беларускамоўнае GPT радыё створана энтузіястамі з Кракава. Мэта праекта — атрыманне вопыту і выкарыстанне новых тэхналогій для падтрымання культуры і гісторыі. Радыё аб’ядноўвае сучасныя тэхналогіі і традыцыі, каб стварыць унікальную пляцоўку для развіцця беларускай мовы і культуры.
Каб скласці эфір, рапрацоўшчыкі паспрабавалі розныя мадэлі штучнага інтэлекту, правяралі, якая з іх лепш працуе з беларускай мовай. Аказалася, што пакуль GPT спраўляецца лепш за ўсё.
Цяпер у эфіры працуе ШІ-вядоўца, які расказвае пра папярэднюю песню і анансуе наступную. Навіны пакуль не плануюць, але збіраюцца дадаць вечаровыя казкі для дзяцей на беларускай мове.
Створана і англамоўная версія радыё з беларускімі песнямі. Англамоўныя ШІ-дыджэі расказваюць пра беларускую культуру.
Ці трэба беларусам ШІ-радыё, пакуль не вядома. Гэта будзе відаць з аналітыкі.
Калі інтарэс аўдыторыі пацвердзіцца, плануюць аўтаматызаваць працэс, каб штодзённыя эфіры былі ўнікальнымі. Цяпер ёсць каля двух гадзін эфіру, якія транслююцца на паўторы.
Прапанаваць дапамогу ў рэалізацыі праекта можна тут ці непасрэдна на старонцы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram