Праект «Беларускія магістраты» распачаў кампанію па падтрыманні Беларускай школы ў Варшаве

Культура

Праект «Беларускія магістраты», які дзейнічае ў межах Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры, распачынае кампанію па падтрыманні Беларускай школы ў Варшаве. Гэтая ініцыятыва паўстала ў 2022 годзе з мэтай захавання і развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці беларускіх дзяцей у замежжы. Школа мае філіялы — офлайн-пляцоўкі ў чатырох гарадах Польшчы, працуе онлайн і ладзіць сумесныя праекты са школкамі ў Літве і Грузіі.

«Беларуская школа ў Варшаве — адзін з самых амбітных і прафесійных беларускіх праектаў у сферы школьнай адукацыі за мяжой. Цяпер Школа стаіць перад новым выпрабаваннем — зарэгістравацца, пашырыць сваю дзейнасць і паўнавартасна запусціць платныя курсы па розных кірунках, каб выйсці на самаакупальнасць. Таму навучальны год 2024-2025 будзе вельмі важны. Мы можам дапамагчы ініцыятыве пераадолець гэты складаны перыяд, каб на выхадзе атрымаць паўнавартасны адукацыйны інстытут, які самастойна будзе пашырацца і развіваць беларускую адукацыйную сетку па свеце», — кажа кіраўнік «Беларускіх магістратаў» Цімох Акудовіч.

Перыяд дзейнасці магістрату: 9 месяцаў (2 верасня 2024 – 31 траўня 2025).

Як стаць удзельнікам можна даведацца тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: