Запрацаваў новы гістарычны партал, на якім папулярызуюць беларускую гісторыю на трох мовах

Культура

Партал «Гісторыя Беларусі» створаны, каб перадаць праўдзівую гісторыю Беларусі і зрабіць яе даступнай для беларусаў і замежнай аўдыторыі — даследчыкаў, журналістаў і ўсіх зацікаўленых.

«З дапамогай інтэрактыўных элементаў, 3D-мадэляў, AI-пошуку і эксклюзіўнага кантэнту глядач можа пагрузіцца ў мінулае і адкрыць невядомыя старонкі гісторыі беларускай нацыі», — рэкламуюць новы праект у сацсетках.

Акрамя невялікіх артыкулаў з ілюстрацыямі на партале ёсць AI-асістэнт — гістарычны гід, які адказвае на пытанні па тэматыцы сайта. Ён падбірае зразумелую мову для дзяцей і дарослых, каб вывучэнне гісторыі было займальным і даступным для кожнага.

Можна задаць пытанне і ўказаць, для каго патрэбен кантэнт, напрыклад, для дзяцей — і атрымаць адаптаваную, лёгкую для ўспрымання інфармацыю.

Аўтарскія артыкулы напісаў вядомы беларускі гісторык. У іх раскрываюць тое, што не асвятляецца ў школьных падручніках. на партале 18 раздзелаў —  ад Полацкага княства да заканчэння Другой сусветнай вайны.

Сярод ілюстрацый ёсць 3D-мадэлі — віртуальныя аб’ёмныя аб’екты, створаныя на аснове чарцяжоў і гістарычных дадзеных. Напрыклад, можна ўбачыць, як выглядалі старажытныя замкі ці саборы, амаль як у рэальным жыцці.

Партал працуе на трох мовах — беларускай, англійскай і польскай.

Запрацаваў новы гістарычны партал, на якім папулярызуюць беларускую гісторыю на трох мовах

Партал быў створаны дзякуючы падтрымцы беларусаў і беларусак у Польшчы праз дабрачынныя адлічэнні (1,5%) з пададтковых дэкларацый у межах ініцыятывы «Будуй сваё» ад «Новай Беларусі», а таксама з дапамогай партнёраў FaniMani і Tutaka.

Летась 265+ беларусаў і беларусак Польшчы і Літвы сабралі каля 47000 еўра. На іх у Вільні адкрылі бібліятэку, а ў Польшчы стварылі сайт па гісторыі Беларусі.

Далучыцца да «Будуй сваё» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: