«Паздымаць на фоне вельмі прыгожых пейзажаў»: кітайскія кінематаграфісты хочуць развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю

Культура
Фота: www.tutu.ru.

Рэжысёр фільма «Бясконцае падарожжа» Дао Мо падчас Дня кітайскага кіно ў Мінску адзначыў, што зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю. Кітайскія кінематаграфісты, якія ўпершыню прыехалі ў Беларусь на Мінскім міжнародны кінафестываль «Лістапад», падзяліліся сваім ўражаннямі ад наведвання кінастудыі «Беларусьфільм» і сталіцы.

Першыя ўражанні вельмі прыемныя, распавядае пра рэакцыю фільммейкераў БелТА. Беларуская сталіца — вельмі спакойны, цудоўны, чысты і гарманічны горад. Жыхары Мінска стварылі ўражанне добразычлівых і адкрытых людзей.

«Па словах кітайскіх гасцей, яны хацелі б папрацаваць у Беларусі: паздымаць на фоне вельмі прыгожых пейзажаў», — дзеліцца інфармацыяй дзяржаўнае агенцтва.

Наведванне кінастудыі «Беларусьфільм» Дай Мо і акцёру стужкі «Бясконцае падарожжа» Чжану І таксама спадабалася. «Госці зразумелі, што ў Беларусі шмат фільмаў знята на тэму Другой сусветнай вайны, у карцінах паказваюць герояў у гады вайны», — піша БелТА.

Як адзначыў на сустрэчы першы намеснік дырэктара Нацыянальнага ўпраўлення па справах кінематаграфіі Кітая Мао Юй, зараз у Кітаі штогод выпускаецца больш за 1 тысячу фільмаў, агульная колькасць кінатэатраў па краіне — каля 14 тысяч і 80 тысяч кіназалаў. Касавыя зборы ў 2019 годзе пабілі рэкорды і склалі прыкладна $9 млрд.

У 2021 годзе Кітай сумесна з Беларуссю, Расіяй і Германіяй выпусціў фільм «Урокі фарсі» — яго здымкі адбываліся і ў Беларусі, узгадаў прыклад добрага супрацоўніцтва кітайскі чыноўнік. Кінастужка сабрала больш за $5 млн у пракаце на мацерыковым Кітаі, падзяліўся Мао Юй.

Між тым нагадаем, што літаральна ў мінулым годзе кінастудыя «Беларусьфільм» заявіла пра сумесны праект з кітайскімі кінематаграфістамі — «На вякі вечныя». Рэжысёрам будучай карціны быў заяўлены беларус Кірыл Халецкі. Планавалася, што ў праекце будуць задзейнічаны каля 400 адмыслоўцаў з боку Кітая, і каля 100 — з Беларусі. У Мінск прыязджала кітайская каманда, якая ў выніку так і не здолела выбраць актораў у карціну — шматлікія артысты былі ў «чорных спісках», хтосьці з беларусаў не захацеў прымаць удзел у ідэалагічным праекце. Кастынг група ў выніку з’ехала ні з чым.

Таксама яшчэ ў 2022 годзе экс-гендырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі казаў пра «першы сумесны» беларуска-кітайскі кінапраект — фільм пра жывапісца Хань Юйчэня. Карціна так і не з’явілася.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: