«Паміж болем і віном»: «Пятля прыхільнасці» ў новым альбоме фіксуе стан роспачнай надзеі

Культура
Вокладка новага альбома "Пятлі прыхільнасці" "Суперпазіцыя". Фота: сацсеткі гурта.

Постпанк-гурт «Пятля прыхільнасці» выдаў беларускамоўны альбом, у якім схапіў, мабыць, галоўны эмацыйны стан беларусаў у цяперашні момант: паміж надзеяй і дэпрэсіяй (і мабыць, яшчэ шызафрэніяй, калі паглядзець на вокладку плыткі, дзе ў двух чалавек — тры галавы). Гэту «Суперпазіцыю» «паміж болем і віном» музыкі передалі праз восем рознахарактарных кампазіцый, дзе можна сустрэць і пяшчотную «Алоха», і цалкам нечаканую для «Пятлі» электрапесню «Катастрофа», у якой так і спяваецца: «Труна — твой край».

У цэлым гучанне вядомага беларускага постпанкаўскага калектыву хіснулася ў бок, так скажам, поп-року і нават трохі электра. Беларуская мова надала характэрнай мяккасці, і варта аддаць належнае аўтару тэкстаў — гэта выдатная праца з мовай (вылучым тут тую ж «Алоха», у якой шмат алітэрацый). Вядома, у альбоме можна пачуць і «фірмовую» «Пятлю» з яе праніклівай тугой, гітарай, рытмам, хадамі («Дэдлайн»), але тут ёсць цікавая спроба музычных адхіленняў ад знаёмага стылю — тая ж «Катастрофа», якая дазваляе з цікавасцю сачыць за выказваннем музыкаў.

У «Суперпазіцыі» знаходзіцца месца рэфлексіі і на стан вымушанага маўчання — песня «Хавай», і здзіўленага пачуцця, што мы неяк далей жывем — «Жах», і прыўкраснага іранічнага адчування, калі вось узнікла нешта добрае, «а потым знікла ў цень» — трэк «Штосьці добрае». Словам, канцэптуальна «Пятля» па-ранейшаму трымае марку і асцярожна намацвае штосьці новае ў музыцы і саўндзе. Па сэнсах — безумоўна, дзесяць, па музыцы — заахвочваем далейшыя эксперыменты калектыву.

«Паміж болем і віном»: «Пятля прыхільнасці» ў новым альбоме фіксуе стан роспачнай надзеі
Фота: сацсеткі рок-гурта.

У цэлым роспачная надзея, пра якую вядзецца гаворка ў «Суперпазіцыі», схоплена філігранна, але чакаем на далейшае развіццё гурта.

Нагадаем, што з 13 лістапада «Пятля Прыхільнасці» выпраўляецца ў вялікі еўрапейскі тур у падтрымку новага альбому. Квіткі на канцэрты калектыва можна знайсці тут.

Слухаць «Суперпазіцыю» тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: