Пачаўся набор на польскую стыпендыяльную праграму «Gaude Polonia»

Культура
Твор з праекта Марыі Алены Банэт «Заручыны з морам», распачатага ў рамках стыпендыяльнай праграмы Gaude Polonia.

Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на паўгадовы курс навучання ў Польшчы ў межах стыпендыяльнай праграмы міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Gaude Polonia» на 2025 год.

На атрыманне стыпендыі могуць прэтэндаваць дзеячы культуры і творцы з Беларусі, Украіны і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкіх дзяржаў, якія прадстаўляюць наступныя сферы дзейнасці:

  • кіно (уключаючы гісторыю кіно і кінакрытыку),
  • выяўленчае мастацтва (уключаючы фатаграфію і мастацкую крытыку),
  • ахова культурнай спадчыны (уключаючы захаванне твораў мастацтва і музейную справу),
  • літаратура (уключаючы пераклад),
  • музыка (уключаючы гісторыю і музычную крытыку),
  • тэатр (уключаючы тэатральную крытыку) і танцы.

Дэдлайн — 15 кастрычніка 2024 года.

Пры ўмовы ўдзелу паведамляецца на сайце інстытуцыі.

Стыпендыяльная праграма міністра культуры і нацыянальнай спадчыны «Gaude Polonia» прызначана для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў польскай літаратуры з Беларусі і Украіны, а таксама іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкіх краін, якія маюць значны і дакументаваны паслужны спіс у сваіх галінах дзейнасці. Сярод умоў атрымання стыпендыі — цікавая канцэпцыя праекта, станоўча ацэненая камісіяй і хаця б камунікатыўнае веданне польскай мовы. Польшча на паўгода дае магчымасць замежным стваральнікам пазнаёміцца з польскай культурай, рэалізаваць свае ўласныя праекты і палепшыць творчыя навыкі ў культурных і навуковых установах пад апекай прызнаных польскіх мастакоў, стваральнікаў, навукоўцаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: