2 і 3 лістапада фестываль Pradmova запрашае на анлайн-сустрэчы з аўтарамі, аўтаркамі, даследчыкамі і выдаўцамі, якія абмяркуюць літаратуру, гендарныя аспекты культуры, сучасныя тэхналогіі і візуальныя формы. Праграма ўключае прэзентацыі, дыскусіі і майстар-класы, якія можна глядзець на старонках фестывалю на YouTube і Facebook.
- Пройдзе дыскусія з аўтаркай і перакладчыцай кнігі «Мое Баба — Діректор Морга» Вольгай Аполька (Голя з Ополя) і Вольгай Касцюк;
- Паэт і перакладчык Алесь Плотка і тэатразнаўца Наталля Валанцэвіч пагавораць пра актуальнасць сыракомлеўскіх п’ес у ХІХ стагоддзі і сёння і пра тое, як адбывалася праца над перакладам знакавай драмы Уладзіслава Сыракомлі «Каспар Карлінскі»;
- Прадстаўнік Амерыканскай асацыяцыі выдаўцоў Мэцью Стратан распавядзе, што сабой уяўляе прэмія за свабоду слова, каму і па якіх крытэрах яна ўручаецца;
- Альміра Усманава прэзентуе нумар часопіса «Топас», тэма якога: «Гендар і матэрыяльная/нематэрыяльная праца»;
- Адбудзецца прэзентацыя выдавецтва Grunwald Publishing (Таронта, Канада) з удзелам Вольгі Яноўскай. Выдавецтва толькі пачало сваю працу, і яго асноўны кірунак — гэта пераклад беларускай літаратуры на англійскую мову і выданне кніг для англамоўнай аўдыторыі;
- Міхаіл Волчак прэзентуе зін Pamylka, накіраваны на аб’яднанне навукоўцаў і творцаў у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук;
- Вольга Гапеева і Гун-Брыт Колер абмяркуюць паэтычны зборнік «Пад асобнымі коўдрамі» і раман «Самота, што жыла ў пакоі насупраць»;
- Антось Сівых падзеліцца спосабамі адаптацыі паэзіі да лічбавых і візуальных фарматаў;
- Спікеры «Марсіянін па-беларуску» распавядуць пра гендарныя і сацыяльныя аспекты беларускага выдання бестселера;
- Адбудзецца прэзентацыя кнігі «Советская Белоруссия» пад рэдакцыяй Міхася Чарота», якая выйшла ў выдавецтве Сhabor Publishing;
- Алена Гапава прэзентуе праект «Календары: Жанчыны Беларусі»;
- Ала Пігальская прадставіць праект па гістарычных шрыфтах у сучасным дызайне.
Цалкам праграму можна паглядзець тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
В Житомирской области завершили строительство фортификационных сооружений на границе с Беларусью 20:49
Лавров прибыл в Брест 20:08