Навагодняя ялінка для дзяцей палітвязняў прайшла ў Музеі Вольнай Беларусі — фотафакт

Культура
Навагодняя ялінка ў Музеі Вольнай Беларусі. Фота: reform.news

8 снежня Музей Вольнай Беларусі і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне сабралі дзяцей з сем’яў беларускіх палітвязняў, ваяроў і ветэранаў на вялікую імпрэзу — «Навагоднюю ялінку ў Музеі Вольнай Беларусі».

Навагодняя ялінка для дзяцей палітвязняў прайшла ў Музеі Вольнай Беларусі - фотафакт
Павел Латушка на Навагодняй ялінцы ў Музеі Вольнай Беларусі. Фота: прэс-служба НАУ

Усе ахвотныя не змясціліся ў памяшканні музея, таму імпрэзу паўтарылі ўвечары.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка павіншаваў дзяцей з наступаючым Новым годам і расказаў ім пра найлепшы падарунак у дзяцінстве: фарбы гуаш на шэсць колераў, а таксама нагадаў, як важна ў святочныя дні праяўляць салідарнасць і падтрымку, «асабліва да дзетак, якія не маюць магчымасці атрымаць цяпло ад сваіх бацькоў, прыходзіць да іх з цёплым сэрцам. Давайце рабіць у гэтыя дні знакі, няхай сабе і сімвалічныя, узаемнай увагі і падтрымкі», — сказаў Павел Латушка.

Дзецям прапанавалі навагоднія актыўнасці з беларускімі казачнымі персанажамі, паказ спектакля «Сумны суп» ад тэатральнага калектыву «Прыехалі», а таксама салодкі стол і падарункі.

Навагодняя ялінка для дзяцей палітвязняў прайшла ў Музеі Вольнай Беларусі - фотафакт

Навагодняя ялінка для дзяцей палітвязняў прайшла ў Музеі Вольнай Беларусі - фотафакт
Спектакль «Сумны суп» ад тэатральнага калектыву «Прыехалі». Фота: reform.news

«Навагодняя ялінка ў Музеі Вольнай Беларусі» ладзіцца другі год запар.

Навагодняя ялінка для дзяцей палітвязняў прайшла ў Музеі Вольнай Беларусі - фотафакт
Навагодняя ялінка ў Музеі Вольнай Беларусі. Фота: прэс-служба НАУ

Святочнае мерапрыемства было арганізавана Музеем Вольнай Беларусі і НАУ пры садзейнічанні Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі», тэатральных калектываў «Прыехалі» і «Дзея Другая», фундацыі «Тутака» і пры падтрымцы Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі ў Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі.

Кіраўнік прадстаўніцтва Матыяс Дэ Мур асабіста прыняў удзел у святкаванні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: