На выхад новага альбома Naviband слухачы сабралі 70% ад патрэбнай сумы

Культура
Фота: Reform.by.

Прыхільнікі беларускага гурта Naviband за восем дзён сабралі на новы альбом музыкантаў 70% ад патрэбнай сумы. «Калі ўсё атрымаецца, то ўжо восенню мы будзем слухаць гэту працу ўсе разам!»падзякаваў за падтрымку публікі індзі-поп-бэнд.

Музыканты Naviband звярнуліся да слухачоў з просьбай падтрымаць выхад новага альбома літаральна тыдзень таму. Ксюша Жук, Арцём Лук’яненка і Аляксандр Табольскі падзяліліся, што новы рэліз запісаны, але застаўся яшчэ вялікі кавалак працы — постпрадакшн, звядзенне, мастэрынг і падрыхтоўка да выдання. Менавіта на гэта дуэт і папрасіў сродкі. На дадзены момант сабрана 70% ад патрэбнай сумы.

Музыканты абяцаюць, што спонсары іх новага альбома атрымаюць плытку першымі.

Падтрымаць гурт можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: