Трэці раз запар на пляцоўцы, дзе шмат гадоў збіраліся прыхільнікі «Басовішча», ва ўрочышча Барок каля Гарадка, што ў Падляшскім ваяводстве, 14 і 15 ліпеня пройдзе Фестываль абуджаных «Тутака».
Яго арганізатарам з’яўляецца аднайменны падляшскі фонд «Тутака», які напрыканцы чэрвеня завяршыў свята традыцыйнай культуры Soncahraj.
Місія фонда — развіваць беларускую культуру, у тым ліку ў яе падляшcкім рэгіянальным варыянце. Фэст «Тутака» — іх флагманскае мерапрыемства, але не адзінае. Фонд — арганізатар мастацкіх рэзідэнцый у Беластоку: цяпер для стваральнікаў выяўленчага мастацтва, а са жніўня — для тэатральных мастакоў, а таксама — дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы. Іх аўтарству належыць серыя лекцый «Хто ты гэткі?» пра нацыянальную спадчыну беларусаў з Беларусі і Падляшша.
У іх раскладзе ёсць яшчэ трэці фестываль — «Бардаўская восень».
Новы фармат фестывалю пачаў складацца адразу — у 2021 годзе. Арганізатары не мелі не мэце наўпрост працягваць традыцыю легендарнага «Басовішча». Паводле арганізатара фестывалю Паўла Станкевіча, асноўная ідэя яго ў тым, каб кожны год на ім адбывалася самая вялікая сустрэча беларусаў у свеце: «Беларусаў, якія нядаўна беглі з Беларусі, тых, хто доўга жыве ў Польшчы, але і тых, хто жыве ў Беларусі і мае магчымасць прыехаць. Урэшце, і тых беларусаў, якія заўсёды жылі на Падляшшы і складаюць так званую нацыянальную меншасць. Мы хацелі б у такім коле проста адпачыць і добра правесці час. І мы трымаем вялікія пальцы за тых, хто прыедзе да нас з Беларусі. Мы хочам абняць іх мацней за ўсё», — расказаў Павел Станкевіч польскаму выданню Krytyka Рolityczna.
«Тутака» захаваў значны музычны складнік — гэта два дні жывой музыкі ад вядомых беларускіх выканаўцаў на вялікай сцэне, а таксама дадаліся спектаклі для дзяцей і дарослых.
З іншага боку, запланавана праграма дыскусій на важныя тэмы.
Адна са значных падзей — сустрэча са Святланай Ціханоўскай.
Таксама адбудзецца бізнес-канферэнцыя — дыскусія аб праблемах і магчымасцях рэлакаваных беларускіх бізнесменаў і тых, хто хоча заняцца сваёй справай у Еўрасаюзе.
У гэтым годзе дыскусійная студыя фестываля ахопіць наступныя тэмы: «Палітвязні Беларусі», «Сучасная беларуская культура, ці магчыма яна ў эміграцыі?», «Беларусы Падляшша». А таксама адбудзецца прэзентацыя выдавецтва «Скарына», арт-бука Bloodlands 20/22 і рамана «Свінні» па-беларуску.
На выстава беларускіх ініцыятыў з’явіцца магчымасць прэзентаваць сябе і наладзіць карысныя міжнародныя сувязі.
Трэці складнік фестывалю — гэта праграма сямейных і забаўляльных мерапрыемстваў. На свята можна прыехаць з намётам, спыніцца ў маляўнічым лесе і адпачыць на возеры.
Будзе працаваць кірмаш, прапануюць беларускія сувеніры і мерч ад любімых і вядомых майстроў.
Вялікая праграма разнастайных майстар-класаў для дарослых і дзяцей. Для апошніх запланаваны гульні ад Маляваныча, інтэрактыўнае чытанне кнігі пра Фіндуса і квэст ад творчай групы «Кракатукі» і іншыя актыўнасці для сямейнага адпачынку.
Запланаваны аўтобус з Вільні, таксама рыхтуецца аўтобус з Варшавы. Арганізатары атрымліваюць інфармацыю, што некаторыя прыедуць сюды спецыяльна з ЗША ці Іспаніі. Шмат будзе людзей з суседніх краін — з Літвы, Чэхіі, Германіі.
Фестываль абуджаных «Тутака» пройдзе пад Ганаровым патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуды.
У склад Ганаровага камітэту ўвайшлі: Святлана Ціханоўская – лідарка вольных беларусаў, Івонка Сурвілла – Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі — Рады БНР, Артур Касіцкі – Маршалак Падляшскага ваяводства, Тадэвуш Трускаляскі – Прэзідэнт Беластока.
Праграма мерапрыемства
Пятніца, 14 ліпеня
Прастора TAMAKA
13:00 Адкрыццё фестывальнай прасторы
16:00 Майстар-клас “Сцяг волі” (намёт 1)
17:00 Майстар-клас для дзяцей ад МОВА НАНОВА (намёт 2)
17:30 Акцыя салідарнасці з палітвязнямі
18:00 Маляваныч запрашае. Майстар-клас па гісторыі батлейкі (намёт 2)
19:30 Сустрэча Святланы Ціханоўскай з беларусамі
21:00 Канцэрт
КРВАДЗІКІ
УЛАДЗІМІР ПУГАЧ (J:МОРС)
DZIECIUKI
22:30 РУСЛАН СЕРАДЗЮК & МАТЭЎШ КАСЭЛЯ — ambient 2020
Прастора TUTAKA
16:30 Робім “Жаданніцу” разам. Занятак па магіі ад Юліі Катаржынскай
17:30 Тэатральны майстар-клас «Людзі і дрэвы» ад Андрэя Саўчанкі
23:00 ПРОСТА ТАНЦУЙ!
PAPA BO SELEKTAH
Субота, 15 ліпеня
Прастора TAMAKA
НАМЁТ 1
12:00 Майстар-клас для дзяцей ад МОВА НАНОВА
13:00 Майстар-клас па распісванні драўляных домікаў ад сямейнай майстэрні
14:00 КНІЖНЫ ВОЗ ад Крысціны Дробыш. Прэзентацыя платформы аўдыякніг для дзяцей і моладзі на беларускай мове
14:30 Маляваныч запрашае. Вясёлыя гульні для дарослых і дзяцей
16:00 Дабрачынны розыгрыш ад BYSOL у падтрымку дзяцей палітычных зняволеных
16:30 «Як чуецца, так малюецца». Майстар-клас ілюстратаркі і арт-менеджаркі Волі Кузьміч
17:30 Чароўная цэнтрыфуга ад Юліі Гаруновіч, заснавальніцы творчай студыі ARTFAMILY
НАМЁТ 2
12:00 Майстар-клас па друку травой для дарослых ад Алены Сарасек
12:30 Лекцыя пра традыцыйны строй ад Каці Ваданосавай
13:30 Прэзентацыя IT школы К2: digital — гэта не складана. Інтэрактыў па стварэнні стартапа
14:30 «Культура даверу. Як яе фармаваць беларусам?». Майстар-клас на прыкладзе Беларускай супольнасці бізнесменаў
15:30 Тэатр “Прыгоды Козачкі Зефіркі” ад VIDEOSTUDIO RAJU. Сапраўдная магія для дарослых і дзетак
16:50 Семінар «Крызісы і траўма” ад псіхалагіні Алены Грыбанавай. Як навучыцца пераадольваць наступствы траўматычных падзей
НАМЁТ 3 — ДЫСКУСІЙНАЯ СТУДЫЯ
12:30 Палітвязні Беларусі.
13:30 Беларускі бізнес у эміграцыі.
14:30 Сучасная беларуская культура — ці магчымая яна ў эміграцыі?
15:30 Беларусы Падляшша.
16:30 Прэзентацыя выдавецтва СКАРЫНА, арт-бука «Bloodlands 20/22» і рамана «Свінні» па-беларуску.
Прастора TUTAKA
Інфармацыя аб месцы сустрэчы ў інфапункце
12:00 Кэмп Шчаслівых беларусаў
12:00 Робім “Жаданніцу” разам. Занятак па магіі ад Юліі Катаржынскай
13:00 Ёга для дарослых і дзяцей ад Іны Шырокай
13:00 “Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі”. Інтэрактыўнае чытанне кнігі і квэст ад творчай групы КРАКАТУКІ
13:30 Гульня ў мяч з Кацяй Сныцінай
15:00 Смехатэрапія і медытацыя
Школа імправізацыі IMPROVIZ-ART Алены Ганевіч
15:30 Ёга для дарослых і дзяцей ад Іны Шырокай
16:00 “Калі Сонца было богам…”. BEER&HISTORY — адкрытая лекцыя па гісторыі
ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА
17:00 Прэм’ера кароткаметражнага ігравога фільма «Бусел» ад фестывалю BULBAMOVIE
18:30 Афіцыйнае адкрыццё сцэны
19:00 Пачатак канцэртаў:
NOCHY
BOTANIC PROJECT
DLINA VOLNY
DAJ DAROHU
23:00-03:00 ПРОСТА ТАНЦУЙ!
Завершыцца фестываль танцамі пад музыку PAPA BO SELEKTAH
Тутака карысная інфармацыя пра даезд, удзел і пражыванне.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: