На Падляшша вяртаецца слынны фестываль беларускай аўтарскай песні «Бардаўская восень»

Культура
Фрагмент афішы фестывалю. Фота: facebook.com/FundacjaTutaka.

Найбуйнейшы і найстарэйшы ў свеце фестываль, які прадстаўляе бардаўскую ды аўтарскую песню на беларускай мове, пройдзе сёлета на Падляшшы з 28 па 30 кастрычніка.

За адраджэнне фэсту пасля двухгадовага перапынку ўзяўся Фонд «Тутака», вядомы беларусам па арганізацыі шматлікіх культурніцкіх мерапрыемстваў за апошнія гады — у прыватнасці, «Фестывалю Абуджаных» на Беласточчыне.

«Бардаўская восень» – гэта цыклічнае мерапрыемства, якое адбываецца на Падляшшы амаль 30 гадоў. На сцэне фестывалю ў розныя гады выступалі Зміцер Вайцюшкевіч, Яўген Барышнікаў, Naviband, Relikt, ILO&friends, Алесь Камоцкі, BosaeSonca, Сяржук Доўгушаў ды іншыя выканаўцы. «Бардаўская восень» неад’емна была звязана з імём дызайнера, культуролага і аўтара песень Міхала Анемпадыстава — ён быў сябрам журы фестывалю, аўтарам плакатаў, якія сталі фірменным знакам падзеі. Пасля ягонай смерці ў 2018 годзе «Бардаўская восень» зноў шукала сваё аблічча.

Сёлета мерапрыемства завітае ў тры падляскія мясцовасці: Бельск Падляскі, Беласток і Гарадок.

Даты і месцы канцэртаў:

28.10 – Бельскі Дом Культуры (Бельск Падляскі).

29.10 – Беластоцкі Тэатр Лялек (Беласток).

30.10 – Гмінны Цэнтр Культуры (Гарадок).

Плануецца, што ў праграме фэсту да музычных выступленняў дададуцца творчыя сустрэчы з сучаснымі беларускімі літаратарамі.

Падрабязная праграма з’явіцца неўзабаве.

Фэстываль адбываецца дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністэрства Унутраных Спраў і Адміністрацыі Польшчы, гораду Беластоку, Падляскага ваяводства, Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.

Сачыць за падзеяй можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: