1 чэрвеня ў межах Кракаўскага кінафестывалю пакажуць дакументальны фільм Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча «Радзіма», створаны пры падтрымцы Украіны, Швецыі і Нарвегіі.
Стужка праз асабістыя гісторыі герояў расказвае пра сістэму гвалту ў беларускай дзяржаве. Пры гэтым яе аўтары здолелі даць больш шырокі аналіз постсавецкага стану грамадства з пункту гледжання моладзі.
“Практыка дзедаўшчыны ў беларускіх узброеных сілах мае шмат агульнага з палітычным тэрорам. Вось чаму Святлана не верыць, што яе сын пакончыў з сабой у казарме. Калі гэтая рашучая маці падарожнічае па краіне ў пошуках справядлівасці, іншы малады чалавек апранае форму дзесьці ў іншым месцы. Іх паралельныя жыцці, пераплеценыя з лістамі сына, ствараюць шакавальную карціну постсавецкай рэчаіснасці. У напружанні мы чакаем наступнага акту драмы, бо новаму салдату давядзецца сустрэцца тварам да твару са сваімі сябрамі падчас пратэстаў супраць фальсіфікацый на выбарах”, — паведамляецца ў анатацыі да стужкі.
Фільм атрымаў галоўную ўзнагароду на міжнародным фестывалі CPH:DOX у Капенгагене і прыз кінакрытыкаў Fipresci на фестывалі goEast.
Пасля сеанса адбудзецца гутарка з рэжысёрамі.
Квіткі коштам 19 злотых можна набыць тут.
Дата: 1 чэрвеня
Час: 20.30 (час мясцовы)
Месца: Kino Kijów, al. Krasińskiego, 34, 30-101, Кракаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: