На фестывалі goEast фільм «Радзіма» беларускіх аўтараў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка атрымаў прыз ад Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў

Культура
Рэжысёры Аляксандр Міхалковіч (першы злева) і Ганна Бадзяка (трэцяя злева) пад час цырымоніі ўзнагароджання разам з вядучай падзеі і сябрамі журы FIPRESCI. Фота: фейсбук фестывалю.

Дакументальная стужка беларускіх рэжысёраў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка была адзначана прызам Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI на 23-м Міжнародным фестывалі кіно Цэнтральнай і Усходняй Еўропы goEast у Вісбадэне.

«Радзіма», створаная пры падтрымцы Украіны, Швецыі і Нарвегіі, была ўганаравана ў катэгорыі дакументальнага кіно. Журы FIPRESCI ў складзе Давіда Магнісі, Жывы Эмершыч і Ціны Вальдэк вылучыла карціну сярод іншых дакументальных фільмаў галоўнай конкурснай праграмы. На іх думку, «Радзіма» была адметная «адважным выкрыццём гвалту і карупцыі ў беларускім войску праз гісторыі маці, якія спрабуюць прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Нягледзячы на правал іх спробаў, фільм нясе моцнае пасланне аб сіле чалавечнасці і супраціву».

На фестывалі goEast фільм "Радзіма" беларускіх аўтараў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка атрымаў прыз ад Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў
Кадр з фільма “Радзіма”. Фота: cphdox.dk.

Лепшым фільмам дакументальнай праграмы была прызнана ўкраінская стужка «Мы не знікнем» Алісы Каваленкі. Яна распавядае пра групу падлеткаў, якія растуць на Данбасе і мараць паехаць у Гімалаі. «Пераносячы на экран яркія мары і амбіцыі падлеткаў з невялікіх мястэчак, якія апынуліся ў жорсткім асяроддзі забітых надзей і жыццяў у пастцы, гэты дакументальны фільм cinéma vérité дэманструе выдатную здольнасць зацікавіць, зразумець і наблізіць нас да гісторый і памкненняў герояў», — патлумачыла свой выбар міжнароднае журы кінематаграфістаў.

Варта адзначыць, што ў складзе міжнароднага журы кінематаграфістаў на goEast працавалі два беларускіх кінарэжысёры. Аўтар такіх стужак як «Калі кветкі не маўчаць», «Стрыптыз і вайна», «Summa» Андрэй Куціла быў у складзе журы, які ацэньваў галоўны конкурс; Аляксей Палуян, вядомы карцінамі «Кураж», «Возера радасці» — у журы конкурсу кароткаметражных фільмаў.

Міжнародны фестываль кіно Цэнтральнай і Усходняй Еўропы goEast адбыўся ўпершыню ў 2001 годзе. Сёння яго канцэпцыю стваральнікі кінафоруму фарміруюць так. «Мы разглядаем фестывальныя праграмы як адказнасць» — адказнасць за Еўропу з калектыўнай, гуманай, заснаванай на салідарнасці палітыкай у рамках інтэнсіўнага ўзаемадзеяння з ідэнтычнасцю, традыцыямі, культурай і будучымі перспектывамі».

23-я эдыцыя кінафорума ладзілася з 26 красавіка па 2 траўня.

Нагадаем, што некаторы час таму Фільм “Радзіма” беларускіх рэжысёраў узяў галоўны прыз на адным з найбуйнейшых кінафестываляў дакументальнага кіно ў свеце – CPH:DOX у Даніі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: