8-10 лістапада на кніжным кірмашы ў Катавіцах будзе працаваць стэнд «Вольная Беларусь» (№58)
На стэндзе можна будзе набыць кнігі выдавецтваў «Gutenberg Publisher», «Мяне няма», «Вясна», «Янушкевіч», «SkarynaPress», «Słowianka», Фонд Kamunikat і іншыя.
Пройдуць сустрэчы з беларускімі аўтарамі:
пятніца, 8 лістапада
16.00-16.50, Forum A
«Беларусь і прывіды дзікага палявання». Сустрэча з Андрэем Хадановічам.
Размова пра будучую кнігу «Дзікае паляванне караля Стаха. Вершы да оперы» (выд. Gutenberg Publisher)
17.00 — 17.50, стэнд «Вольная Беларусь» (№58)
Сустрэча з Андрэем Хадановічам, укладальнікам і адным з перакладчыкаў кнігі «Чалавек шматпавярховы» Чэслава Мілаша з серыі «Класіка польскай літаратуры для беларускага чытача» (выд. Gutenberg Publisher)
субота, 9 лістапада
17.00-17.50, Forum A
«Па што ідеш, воўча?» Размова Яаны Бэрнатовіч пра польскае выданне беларускага бэстсэлера з аўтаркай Святланай Курс (Ева Вежнавец).
Час працы:
пятніца, 8.11 — 11:00-19:00
субота, 9.11 – 10:00-19:00
нядзеля, 10.11 — 10:00-17:00
Адрас кірмашу: Międzynarodowe Centrum Kongresowe w Katowicach, plac Sławika i Antalla 1
Квіткі на кірмаш можна набыць тут.