Музыка «вялікай прыгажосці»: на лічбавых пляцоўках з’явіўся культавы нефарматны альбом гурта Fratrez — Ora

Культура
Гурт Fratrez. 2014 год. Фота: сацсеткі гурта

Дэбютны і адзіны альбом беларускага гурта Fratrez — Ora — ад сёння можна знайсці на разнастайных лічбавых пляцоўках. Пра перавыданне культавай складанкі з дзесяці кампазіцый «вялікай і шчымлівай прыгажосці» паведаміў у сваіх сацсетаках музыка Сяргей Доўгушаў — лідар праекту, што балансаваў, у тым ліку, на стыку сакральнай (містычнай) і старажытнай (медытатыўнай) музыкі.

Насамрэч гэты альбом быў запісаны 13 гадоў таму ў Музеі-майстэрні Заіра Азгура ў Мінску вядомым гукарэжысёрам Віктарам Кісценем.

«Музычная гісторыя, у аснове якой ляжыць спалучэнне драматычнага, рокавага і сузіральнага. Ora — момант унутранага дзеяння, імгненне адхілення ад разбуральных карцін рэчаіснасці. Пяць «ор» — пяць станаў, — распавядаў тады пра альбом медыя Ultra-music.com лідар гурта Сяргей Доўгушаў.

Музыка «вялікай прыгажосці»: на лічбавых пляцоўках з’явіўся культавы нефарматны альбом гурта Fratrez — Ora
Вокладка альбома. Фота: сацсеткі Сяргея Доўгушава.

«Музыка структурна, меладычна і гарманічна вельмі простая – нават строгая і лінейная, — дзяліўся сваім меркаваннем пра складанку на Experty.by музычны крытык Яўген Даўгіх.У ёй няма ніякіх асаблівых вынаходстваў, упрыгожанняў, знарочыстых дысанансаў, нічога лішняга наогул. Але Божа мой, гэта далёка-далёка не прымітыў – гэта падобна на тое, як з усяго чатырох элементарных «цаглінак» будуецца малекула ДНК і дае «на выхадзе» найбагацейшы, поўны невычэрпных сэнсаў жывы вынік».

Сёння гэтая эксперыментальная праца зусім не страціла сваёй актуальнасці, і менавіта таму Сяргей Доўгушаў і Ко палічылі важным надаць ёй другое жыццё.

І зараз альбом Fratrez слухаецца як музыка «чыстае красы», у якой улоўліваюцца коды сакральных спеваў і заклінанняў, старажытнай народнай песні, гучанне аргану, «новая простасць» Арво Пярта …Скажам так, каб даступна апісаць характар альбома, можна сказаць, што Ora цалкам магла б стаць саўндтрэкам да слыннай карціны «Вялікая прыгажосць» Паола Сарэнціна. Але і без гэтага вобразу Ora — гэта музыка глыбокага пагружэння і адчувальнага святла.

Праект Fratrez быў створаны ў красавіку 2008 года ў Мінску чатырма прафесійнымі музыкамі: Сяргеем Доўгушавым (вакал, тэксты), Настай Паповай (скрыпка), Андрэем Еўдакімавым (гітара) і Вольгай Паляковай (флейта). З 2011 года да яго складу далучыліся Ілона Лесь (віяланчэль) і Аляксандр Ясінскі (баян). Пра публічныя выступы калектыву пасля 2013 года інфармацыі няма.

Слухаць альбом можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: