Музей Адраджэння з’явіцца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане

Новы Музей Адраджэння плануе паўстаць у адным з памяшканняў Бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане. «Музей будзе апавядаць пра беларускую гісторыю і культуру з канца ХІХ стагоддзя і да сённяшніх дзён», — адзначае навукова-харытатыўная ўстанова ў сваім пабліку.

Зараз бібліятэка пачынае рэканструкцыю аднаго са сваіх памяшканняў, у якой размесцяцца экспанаты. Аднак плануецца і віртуальная версія музейнай прасторы.

У сувязі з новым праектам Бібіліятэка Францішка Скарыны звяртаецца па фінансавую падтрымку і валанцёрскую дапамогу.

Што можна зрабіць:

  • перадаць экспанаты для музея;
  • алічбоўваць дакументы;
  • прафесійна фатаграфаваць экспанаты;
  • рэдагаваць артыкулы для вебсайта музея;
  • паўдзельнічаць у будаўніцтве, прыборцы памяшкання;

Таксама Музей Адраджэння можна падтрымаць фінансава. Зрабіць гэта можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!