21 снежня ў Музеі Вольнай Беларусі адкрылася выстава гістарычных касцюмаў Кацярыны Ваданосавай.
У экспазіцыі прадставілі 14 рэканструкцый строяў, самы старажытны — жыхаркі Полацкага княства канца XI стагоддзя, строй гараджанкі крыху пазнейшы — канец ХІІІ — пачатак ХІV стагоддзя, строй шляхцянкі датуецца канцом ХІV — пачаткам ХV стагоддзя. Яшчэ быў прадстаўлены строй знатнай паненкі і некалькі іншых…
Уражваў шматслойнасцю і складанасцю жалобны строй, якія насілі пасля паўстання 1863 года жанчыны ў знак пратэсту. Таксама аўтарка пашыла сялянскія світкі і некалькі народных касцюмаў.
Усе строі з’яўляюцца гістарычнай рэканструкцыяй, пра што Кацярына Ваданосава распавяла на невялікай экскурсіі.
Падчас адкрыцця адбыўся канцэрт, які суправаджаўся праекцыяй пескаграфіі Аляксандры Канафальскай.
Выстава будзе працаваць да 19 студзеня 2025 года.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram