Новы Музей Адраджэння плануе паўстаць у адным з памяшканняў Бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане. «Музей будзе апавядаць пра беларускую гісторыю і культуру з канца ХІХ стагоддзя і да сённяшніх дзён», — адзначае навукова-харытатыўная ўстанова ў сваім пабліку.
Зараз бібліятэка пачынае рэканструкцыю аднаго са сваіх памяшканняў, у якой размесцяцца экспанаты. Аднак плануецца і віртуальная версія музейнай прасторы.
У сувязі з новым праектам Бібіліятэка Францішка Скарыны звяртаецца па фінансавую падтрымку і валанцёрскую дапамогу.
Што можна зрабіць:
- перадаць экспанаты для музея;
- алічбоўваць дакументы;
- прафесійна фатаграфаваць экспанаты;
- рэдагаваць артыкулы для вебсайта музея;
- паўдзельнічаць у будаўніцтве, прыборцы памяшкання;
Таксама Музей Адраджэння можна падтрымаць фінансава. Зрабіць гэта можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
У мастачкі і даследчыцы Лесі Пчолкі выйшла «адкрытая» кніга пра пратэсты ў Беларусі і Ганконгу 16:46
«МотолькоПомоги»: военный Ми-26, который продается с 2019 года, по воздуху отбуксировали в Оршу 16:45
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: