«Купалаўцы» пакажуць у Любліне спектакль «Гусі-людзі-лебедзі»

Культура
Сцэна са спектакля «Гусі-людзі-лебедзі». Фота: facebook/kupalaucy.

12 і 13 мая «Купалаўцы» пакажуць у Любліне спектакль «Гусі-людзі-лебедзі» паводле адной з частак рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы».

Кніга-антыўтопія «Сабакі Эўропы» прызнана ў Беларусі «экстрэмісцкай». «Купалаўцы» выбіраюць фрагмент з яе, дзе расказваецца пра будучыню Беларусі, якая страціла незалежнасць і цалкам знаходзіцца пад уладай Расіі, без надзеі на адраджэнне. «Быць беларусам — гэта не мець свайго месца ў свеце. Або інакш: быць беларусам — гэта ўсюды адчуваць сябе чужым, іншым. Магчыма, што і Чужаніцай, і Іншым. Ці так можна жыць? Ды так па сутнасці мы і жывём», — паведамляецца ў анонсе спектакля.

Прэм’ера спектакля «Гусі-людзі-лебедзі» адбылася 17 чэрвеня 2022 года таксама ў Любліне.

У спектаклі граюць: Аляксандр Казела, Валянціна Гарцуева, Алег Гарбуз, Ігар Сігоў, Аляксандр Зелянко, Кацярына Яворская, Андрэй Дробыш, Аляксандр Гарцуеў, Эрык Арлоў-Шымкус, Сяргей Чуб, Міхась Зуй, Зоя Белахвосцік.

Музыка — Эрык Арлоў-Шымкус. Святло — Мікалай Суркоў. Сцэнаграфія — Аляксандра Канарска. Рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў.

Дата: 12 і 13 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: TVP Oddział Terenowy, ul. Raabego, 2, Люблін

Квіткі коштам 30 злотых можна набыць па спасылцы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: