«Гусі-людзі-лебедзі». Вольныя «Купалаўцы» ў Любліне даюць прэм’еру паводле твора Альгерда Бахарэвіча

В мире
Афіша да спектакля "Гусі-людзі-лебедзі" Вольных "Купалаўцаў". Крыніца фота: facebook.com/kupalaucy.

Для тэатральнага ўвасаблення незалежная трупа абрала адну з частак рамана «Сабакі Еўропы», — твора, нагадаем, прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім».

А рэжысёрам пастаноўкі выступіў Аляксандр Гарцуеў — экс-мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, які быў звольнены з пасады ў 2021 годзе. Можна лічыць, што для спадара Аляксандра адбылося своеасаблівае вяртанне ў тэатр, у якім ён служыў яшчэ да працы ў РТБД.

Прэм’ера спектакля з яскравай назвай «Гусі-людзі-лебедзі» адбудзецца ўжо заўтра — 17 чэрвеня а 19.00 — у Тэатры Юльюша Астэрвы ў Любліне. Пакуль адбудзецца ўсяго тры паказы пастаноўкі ў фармаце жывога выступу — 17, 18 і 19 чэрвеня.

"Гусі-людзі-лебедзі". Вольныя "Купалаўцы" ў Любліне даюць прэм'еру паводле твора Альгерда Бахарэвіча
Падчас рэпетыцыі спектакля. У цэнтры — Аляксандр Гарцуеў. Крыніца фота: facebook.com/kupalaucy.

Як пазначаюць артысты незалежнай тэатральнай групы, у творы Альгерда Бахарэвіча іх прывабілі глыбокія разважанні аўтара над тым, што значыць быць беларусам — і сёння, і ва ўсе часы.

Як пісаў аб рамане Ян Максімюк, у творы паўсюль гучыць скразны матыў беларускай беспрытульнасці і бяздомнасці ў сьвеце, — звяртаюць увагу «Купалаўцы». — Ня проста як канстатацыя палітычна-грамадзкай сытуацыі «на акрэсленым этапе нацыянальнага разьвіцьця», а як экзыстэнцыйная характарыстыка беларускага лёсу і кону, як нешта трансцэндэнтнае, то-бок незалежнае ад гэтага лёсу. Быць беларусам — гэта ня мець свайго месца ў сьвеце. Або інакш: быць беларусам — гэта ўсюды адчуваць сябе чужым, іншым. Магчыма, што і Чужаніцай, і Іншым. Ці так можна жыць? Ды так па сутнасьці мы і жывем…

У спектаклі задзейнічаны: Аляксандр Казела, Валянціна Гарцуева, Алег Гарбуз, Ігар Сігоў, Аляксандр Зелянко, Кацярына Яворская, Андрэй Дробыш, Эрык Арлоў-Шымкус, Аляксандр Гарцуеў, Сяргей Чуб, Міхась Зуй, Зоя Белахвосцік.

"Гусі-людзі-лебедзі". Вольныя "Купалаўцы" ў Любліне даюць прэм'еру паводле твора Альгерда Бахарэвіча
У галоўных ролях — Аляксандр Казела і Валянціна Гарцуева. Падчас рэпетыцыі спектакля. Крыніца фота: facebook.com/kupalaucy.

У ролі Лебедзя артысты вітаюць Мікалая Стоньку, новага акцёра ў камандзе «Купалаўцаў».

Музыка – Эрыка Арлова-Шымкуса, аўтара музычнага суправаджэння да праекта «Войцэк».

Святло – Мікалай Суркоў. Сцэнаграфія — Аляксандра Канарска.

19 чэрвеня, адразу пасля спектаклю, гледачы маюць магчымаць сустрэцца з аўтарам рамана — сучасным беларускім пісьменнікам і паэтам Альгердам Бахарэвічам, звяртаюць увагу артысты.

Уваход на тэатральныя пастаноўкі — вольны. Але тэатр у выгнанні прапануе далучыцца да дабрачыннага збору сродкаў праекта «PAH – Polish Humanitarian Action». Арганізацыя аказвае непасрэдную дапамогу людзям, якія вымушаныя былі пакінуць свае дамы.

Варта дадаць, што праект «Гусі-людзі-лебедзі» створаны ў рамках мастацкай рэзідэнцыі Instytut Teatralny im. Zbigniewa Raszewskiego ды пры падтрымцы Ministerstwo Kultury i Dziedzictwa Narodowego Rzeczypospolitej Polskiej.

Сачыць за раскладам спектакляў «Купалаўцаў» можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: