Кінастудыя «Беларусьфільм» адкрыла рахунак «для падтрымкі правядзення кінафестывалю «Лістапад»

Культура
Фота: скрын з відэа.

«Па просьбах прыхільнікаў «Лістапада» — з такім удакладненнем Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» адкрыла рахунак, куды кожны можа пералічыць унёсак «на падрыхтоўку і правядзенне кінафестывалю». ХХХ Мінскі міжнародны кінафестываль сёлета пройдзе з 1 па 8 лістапада — але нечаканая навіна наводзіць на думкі пра праблемы з фінансаваннем галоўнага кінафоруму краіны.

Нагадаем, што да 2020 года дырэкцыяй «Лістапада» з’яўлялася прыватная кампанія «Арт-Карпарэйшн». Дырэктар Цэнтра візуальных і выканаўчых мастацтваў Анжаліка Крашэўская яшчэ ў «ліберальныя часы» — да 2020 года — казала пра абмежаванае фінансаванне «Лістапада» з боку дзяржавы. У выніку дэфіцыту бюджэту праекта пад пагрозай увесь час знаходзіліся ключавыя захады дырэкцыі — набыццё правоў на паказы фільмаў-удзельнікаў, пакупка квіткоў для гасцей фестывалю, іншыя выдаткі. «Арт-Карпарэйшн» часта з вялікімі складанасцямі прыцягваў неабходныя пазабюджэтныя сродкі для правядзення падзеі, і гэта ўспрымалася заснавальнікамі фэсту — Міністэрствам культуры, Мінгарвыканкамам — як належнае.

З 2021 года пасля ліквідацыі «Арт-Карпарэйшн» правядзенне галоўнай кінападзеі краіны было даверана Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Мяркуем, што ўстанова адкрыла для сябе ўсе «радасці» арганізацыі міжнароднай кінападзеі. У 2023 годзе заўважна, што ў сувязі з адноўленай канцэпцыяй «Лістапада» ў партнёрах фэсту з’явіліся расійскія кінакампаніі — «Мосфильм», «Лендок», Roskino, «Русский дом в Минске», а ў камерцыйных партнёрах фігуравалі старыя і новыя «гульцы»: «Белгосстрах», Geely, «Белтелеком», «Луч», «Дарида»… Буйных прадпрыемстваў — такіх як «Беларуськалий», «Беларусская калийная компания», канцэрн «Белнефтехим» у лісце партнёраў не назіралася.

Кінастудыя «Беларусьфільм» адкрыла рахунак «для падтрымкі правядзення кінафестывалю «Лістапад»
Партнёры фестываля ў 2023 годзе. Фота: кінастудыя «Беларусьфільм».

Калі дапусціць, што санкцыі апошнім часам не спрыяюць справам не толькі сталых, але і новых патэнцыйных партнёраў «Лістапада», самы час рабіць «дабрачынныя» крокі — па просьбах прыхільнікаў адкрываць рахунак на правядзенне фэсту. «Ладзіць фестываль разам!». Што і было зроблена.

Цікава, што лозунг бягучага кінафестываля — «Кіно са знакам якасці».

Кінастудыя «Беларусьфільм» адкрыла рахунак «для падтрымкі правядзення кінафестывалю «Лістапад»

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: