Кам’юніці «Культурны код» запрашае на паблік-ток з сузаснавальнікам самага паспяховага беларускага culttech стартапа

Сёння, 21 жніўня, а 17.00 па Варшаве на пляцоўцы ZOOM адбудзецца анлайн-сустрэча з Ягорам Дуброўскім, CEO і сузаснавальнікам Filmustage — найбуйнейшага і самага паспяховага беларускага стартапа ў галіне culttech. Сустрэчу ладзіць кам’юніці «Культурны код» — супольнасць, якая аб’ядноўвае творцаў і спецыялістаў ІТ-сферы, лучыць паэзію і код, музей і віртуальную рэальнасць, шукае тых, хто працуе на памежжы жанраў і дысцыплін.

Filmustage — гэта вэб-сэрвіс, які з дапамогай нейрасетак аўтаматызуе працэс апрацоўкі сцэнара фільма. Стартап, які распачаў сваю гісторыю ў Мінску, ужо атрымаў 2 мільёнаў долараў інвестыцый і працягвае развівацца, нягледзячы на рэлацыраваную каманду. Гэта праект, якім можна ганарыцца, і на сустрэчы ў вас будзе шанец даведацца, як усё пачыналася.

На сустрэчы Ягор Дуброўскі падзеліцца:

  • Гісторыяй з’яўлення ідэі стартапа і яго асноўнымі этапамі развіцця
  • Аповедам пра першыя крокі, цяжкія часы і прыцягненне інвестыцый
  • Паспяховымі рашэннямі
  • Планамі на будучыню

Зарэгістравацца на сустрэчу, якая адбудзецца анлайн сёння, 21 жніўня ў 17:00 (Варшава) / 18:00 (Мінск), можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: