Гурт «Петля Пристрастия» ў чэрвені выпраўляецца ў канцэртны тур

Культура
Канцэрт гурта "Петля Пристрастия" ў Кіеве ў 2019 годзе. Фота: Oli Zitch.

Польшча, Германія, Грузія, Літва, Латвія, Эстонія — беларускі постпанк-гурт «Петля Пристрастия» з 1 чэрвеня едзе ў канцэртны тур па Еўропе. Дзесяць гарадоў, шэсць краін. «Вязем новы сінгл «Квант», які выйдзе хуткім часам», — анансуюць выхад новай песні музыканты.

Расклад тура на дадзены момант выглядае наступным чынам:

  • 1 чэрвеня — Warsaw — Proxima
  • 2 чэрвеня — Krakow — Zaścianek
  • 3 чэрвеня — Wroclaw — Stary Klasztor
  • 4 чэрвеня — Poznan — Pod Minogą
  • 6 чэрвеня— Berlin — Badehaus
  • 8 чэрвеня— Tbilisi — Sine
  • 9 чэрвеня — Batumi — Circus Club
  • 12 чэрвеня — Vilnius — Kablys Club
  • 13 чэрвеня — Riga — Laska V21
  • 15 чэрвеня — Tallinn — Kanamaja Fest

Гурт «Петля Пристрастия» ў чэрвені выпраўляецца ў канцэртны тур

Квіткі ў продажы мусяць з’явіцца ў панядзелак, 13 траўня, на petliatour.com.

«Петля Пристрастия» — беларускі постпанк-гурт, заснаваны ў 2004 годзе ў Мінску вакалістам Іллём ЧарапкоСамахвалавым і басістам Цімафеем Савіцкім. У склад гурта ўваходзіць пяць чалавек, на рахунку калектыву шэсць поўнафарматных альбомаў. Шосты альбом «Не той чалавек» быў выдадзены ў 2021 годзе.

«Петля Пристрастия» заўсёды — хай і вельмі мудрагеліста — апісвала паганую рэальнасць вакол. На альбоме «Не той чалавек» рэзкасць выведзена на максімум. Такой безнадзейнай і адчайнай кружэлкі сёлета яшчэ не выходзіла», — пісаў пра плытку аглядальнік «Афиши» Мікалай Аўчыннікаў. Апошні сінгл гурт выдаў у 2023 годзе — ён называецца «Жыццё як жах».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: