Форум-тэатр «Адчуй» ладзіць Газетны тэатр у анлайн-фармаце

У пятніцу, 18 жніўня, форум-тэатр «Адчуй» ладзіць анлайн Газетны тэатр, у якім слова робяць дзеяннем, а аднабаковыя навіны ператвараюць у дыялог. З дапамогай спецыяльных тэхнік тут паказваюцца і абмяркоўваюцца розныя бакі тых навін, якія абіраюць самі ўдзельнікі. Гэта дапамагае асэнсоўваць сацыяльную рэчаіснасць, рэфлексаваць над тым, што адбываецца навокал, і залучацца ў праблемы грамадства. Таксама адрэфлексуюць тое, як словы і эмацыйныя афарбоўкі газетных навін уплываюць на наша ўспрыманне.

На імпрэзе ўдзельнікі:

  • пазнаёмяцца бліжэй з Тэатрам Прыгнечаных і Газетным тэатрам;
  • даведаюцца пра розныя тэатральныя тэхнікі і рэалізуюць іх на практыцы;
  • падзеляцца навінамі, якія хвалююць іх, і абмяркуюць іх;
  • створаць уласную анлайн-пастаноўку.

Удзел не патрабуе тэатральнага або актывісцкага досведу.

Трэба падрыхтаваць 1-2 навіны з медыя, якія выклікалі ў вас любыя эмоцыі.

Для ўдзелу будуць неабходны ўключаныя камера і мікрафон.

Мовы сустрэчы — беларуская, руская.

Форум-тэатр — гэта імправізацыйны тэатр, дзе абыгрываецца сацыяльна-значная тэма. Тут можна прайграць праблему на канкрэтным, часам асабістым прыкладзе. Фармат форум-тэатра распрацоўвае методыку працы з крызіснымі групамі, спосаб абмеркавання праблем і вырашэння канфліктаў з выкарыстаннем тэрапеўтычных і тэатральных практык.

Удзел бясплатны. Рэгістрацыя тут.

Дата: 18 жніўня

Час: 18.00 (час мінскі)

Месца: zoom

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!