У пятніцу, 18 жніўня, форум-тэатр «Адчуй» ладзіць анлайн Газетны тэатр, у якім слова робяць дзеяннем, а аднабаковыя навіны ператвараюць у дыялог. З дапамогай спецыяльных тэхнік тут паказваюцца і абмяркоўваюцца розныя бакі тых навін, якія абіраюць самі ўдзельнікі. Гэта дапамагае асэнсоўваць сацыяльную рэчаіснасць, рэфлексаваць над тым, што адбываецца навокал, і залучацца ў праблемы грамадства. Таксама адрэфлексуюць тое, як словы і эмацыйныя афарбоўкі газетных навін уплываюць на наша ўспрыманне.
На імпрэзе ўдзельнікі:
- пазнаёмяцца бліжэй з Тэатрам Прыгнечаных і Газетным тэатрам;
- даведаюцца пра розныя тэатральныя тэхнікі і рэалізуюць іх на практыцы;
- падзеляцца навінамі, якія хвалююць іх, і абмяркуюць іх;
- створаць уласную анлайн-пастаноўку.
Удзел не патрабуе тэатральнага або актывісцкага досведу.
Трэба падрыхтаваць 1-2 навіны з медыя, якія выклікалі ў вас любыя эмоцыі.
Для ўдзелу будуць неабходны ўключаныя камера і мікрафон.
Мовы сустрэчы — беларуская, руская.
Форум-тэатр — гэта імправізацыйны тэатр, дзе абыгрываецца сацыяльна-значная тэма. Тут можна прайграць праблему на канкрэтным, часам асабістым прыкладзе. Фармат форум-тэатра распрацоўвае методыку працы з крызіснымі групамі, спосаб абмеркавання праблем і вырашэння канфліктаў з выкарыстаннем тэрапеўтычных і тэатральных практык.
Удзел бясплатны. Рэгістрацыя тут.
Дата: 18 жніўня
Час: 18.00 (час мінскі)
Месца: zoom
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: