Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova абвяшчае конкурс-выставу маладых ілюстратараў і дызайнераў кніг

Культура
Фрагмент экспазіцыі выставы фіналістаў і пераможцаў конкурсу ART PRADMOVA-2023. Фота: Reform.news.

Фестываль PRADMOVA задумваўся як месца сустрэч людзей, звязаных са стварэннем кніг. Таму і з’явілася ідэя вылучыць накірунак дызайну і прысвяціць яму больш увагі ў межах фестывалю. ArtPradmova дае магчымасць прыцягнуць ўвагу міжнародных выдаўцоў, а таксама шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы.

Умовы ўдзелу ў конкурсе:

  • На конкурс прымаюцца працы, звязаныя з кнігамі (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты і іншае).
  • Ілюстрацыі можна даслаць у лічбавым фармаце проста ў гугл форме!
  • Ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць пададзена толькі адна заяўка
  • Узрост удзельнікаў — ад 17 да 39 гадоў уключна.

Найлепшыя творы па выніках працы журы конкурсу будуць выстаўлены ў межах фестывалю, таксама пераможцы атрымаюць прыемныя падарункі і новыя творчыя магчымасці ад ArtPradmova.

Падаць заяўку можна на праз гугл форму.

Усе заяўкі падаюцца ў электроннай форме да 3 верасня 2024 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: