Другі нефармальны з’езд беларускіх кінематаграфістаў (баркэмп) пройдзе ў Германіі

З 7 па 9 кастрычніка ў Нямеччыне адбудзецца Другі нефармальны з’езд беларускіх фільммейкераў. Мерыпрыемства ладзіцца ў фармаце баркэмпа — своеасаблівай антыканферэнцыі, якая прадугледжвае актыўны ўдзел беларускіх кінематаграфістаў з розным досведам і спецыялізацыяй. Праграму з’езда ўдзельнiкi вызначаюць самастойна: можна прапанаваць тэму для абмеркавання ў працы секцый, розныя актыўнасці.

Як падкрэсліваюць арганізатары баркэмпа — Сетка беларускіх фільммейкераў (Belarusian Filmmakers’ Network (BFN), мэта мерапрыемства — стварэнне свабоднай камунікатыўнай платформы для праблемных дыскусій, творчых кантактаў беларускіх кінематаграфістаў, пошуку еўрапейскіх партнёраў і супрадзюсараў. Удзел у з’ездзе прымуць і запрошаныя эксперты еўрапейскай кінаіндустрыі.

Тэма падзеі сёлета — «Сінергія BarCamp. Адукацыя, Інтэграцыя, Інстытуалізацыя».

Нагадаем, што ў мінулым годзе ў нефармальным з’езде беларускіх кінематаграфістаў прынялі ўдзел больш за 50 фільммейкераў.

Сёлета падзея ладзіцца як частака еўрапейскай праграмы падтрымкі маладых беларускіх кінематаграфістаў. Праект рэалізуецца ў партнёрскім супрацоўніцтве дзвюх культурных ініцыятываў— нямецкай SmartDE і літоўскай SINGO пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў у рамках праграмы Civil Society Cooperation.

Падаць заўку на ўдзел у мерапрыемстве можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!