9 лютага збіраюць групу ахвочых пазнаёміцца бліжэй з нашай агульнай нацыянальнай каштоўнасцю і ўласнымі вачыма ўбачыць вяртанне палаца Горватаў у Нароўлі з небыцця да жыцця, — паведамляецца у сацсетках праекта.
Плануецца вандроўка на адзін дзень без начоўкі. Выезд з Мінска на камфортным аўтобусе з абаяльным Пятром Цалкам, які будзе суправаджаць гасцей ад пачатку да канца.

«Аазіс вытанчанай культуры і цывілізацыі сярод палескіх балот», – так пра Нароўлю пісаў польскі даследчык Раман Афтаназі, дзякучы якому сёння мы маем падрабязнае апісанне інтэр’ера і экстэр’ера палаца Горватаў. Хацелі б трапіць у наш аазіс? Рыхтуем для вас найцікавешую праграму з віктарынай, сюрпрызамі і падрабязным рум-турам па пакоях былой шыкоўнай сядзібы (нават у панскую ванну дазволім зазірнуць)», — заклікаюць у вандроўку арганізатары.
Кошт: 90 рублёў з чалавека (за асобную даплату можна замовіць абед).
Усе выручаныя сродкі пойдуць на рэстаўрацыю будынка.

Для броні месца трэба пісаць у асабістыя паведамленні. Колькасць месцаў абмежаваная.
Нараўлянскі палац — помнік архітэктуры ў стылі класіцызму XIX стагоддзя, які належаў дваранам Горватам. Да нашых дзён ад палацава-паркавага ансамбля засталіся руіны палаца, пабудаванага на беразе Прыпяці.
Яны былі выкуплены ў 2020 годзе ТАА «Над Прыпяццю», заснавальнікамі якога з’яўляюцца Андрэй Горват, Аляксандр Баранаў і Пётр Кузняцоў. За пакупку палацава-паркавага ансамбля з аварыйным двухпавярховым будынкам палаца плошчай 1,5 тыс. кв. метраў з участкам больш за гектар (ён выдзелены ў арэнду на 50 гадоў) аднадумцы заплацілі 53 357 рублёў на электронным аўкцыёне.
Цяпер адбываецца кансервацыя і рэканструкцыя будынка.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.