У грамадскім транспарце Мінска загучала больш рускай мовы

Культура
Фота: https://x.com/artsiadziba.

Мінчукі заўважылі, што на маршрутах грамадскага транспарту стала больш гучаць рускай мовы.

У прыватнасці, аб’явы на рускай мове цяпер з’явіліся на маршрутах: №143 аўтобуса і №31 тралейбуса. Назіраннямі беларусы падзяліліся ў сацсетках.

«Уважаемые пассажиры… На вашых маршрутах таксама загучала руская мова?» — занепакоіліся ўважлівыя мінчукі.

«У 143 аўтобусе так, учора загучала. Крыху непрывычна, скажу я вам».

«Тралейбус #31, сёння, па-руску».

«Жах, цяпер увесь транспарт па-расейску будзе?» — засталіся неабыякавымі да моўнай «рэформы» ў транспарце людзі.

На пэўных маршрутах па-руску гучыць толькі дадатковая інфармацыя, аб’явы прыпынкаў засталіся па-беларуску.

На іншых — знаёмы ўсім зварот «Паважаныя пасажыры» ўжо загучаў на рускай мове.

Беларускамоўныя паведамленні пакуль засталіся ў трамваях.

На сайце «Мінсктранса» аб’яваў пра моўныя новаўвядзенні няма.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага года вядомая даносчыца Вольга Бондарава патрабавала ад дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», каб прыпынкі ў грамадскім транспарце аб’яўлялі не толькі на беларускай, але і на рускай мовах.

Тады праўладная блогерка атрымала адказ за подпісам кіраўніка арганізацыі, што аб’явы на дзвюх мовах немагчымыя. Транспарт на прыпынках стаіць не больш за хвіліну — умясціць у гэты адрэзак паведамленні на рускай і беларускай складана. Акрамя таго, «Мінсктранс» узгадаў і інфармацыю на рускай мове, якая гучыць на маршрутах.

Сыходзячы з новых звестак, «Мінсктранс» пайшоў-такі на саступкі «інфаспецназаўцы»?

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости