TERRA: Morf — групавая выстава, што ладзіць дом мастацтва і прыроды Skovhuset пад Капенгагенам. У экалагічным праекце, які факусуецца на зліцці прыроды і чалавека, прымае ўдзел беларуска-дацкі мастак Ягор Ягуноў з вонкавымі і гукавымі інсталяцыямі.
Ягор Ягуноў прадстаўлю вялікую біятопную інсталяцыю з моху і крэменю, гукавы пейзаж і шэраг вонкавых інсталяцый, якія ствараюць праход уздоўж прыгожага возера Сондэрсё. У выставе яго работы ўзаемадзейнічаюць з творамі яшчэ сямі мастакоў: Baum & Leahy, Bureau for Mellemartslig Kommunikation, Наталлі Эдэнмонт (Nathalia Edenmont), Марыяны Ёргенсэн (Marianne Jørgensen), Ёахіма Кёстэра і Стэфана А. Педэрсэна (Joachim Koester & Stefan A. Pedersen), Джулі Норд (Julie Nord) і Шарлоты Петэрсэн (Charlotte Petersen).
TERRA: Morf — гэта другая частка серыі выставак TERRA ад Skovhuset Art & Nature, у якой асноўная ўвага аддаецца прыродзе, зямлі і жыхарам сушы ў час зменаў погляду на прыроду.
«Імкненне знішчыць разрыў паміж прыродай і чалавекам назіраецца ў некалькіх работах на выставе як рэакцыя на наратыў аб тым, што чалавек асобны ад прыроды, што прырода існуе як нешта, што трэба авалодаць і выкарыстоўваць, — паведамляецца ў анатацыі да выставы. — Творы перайначваюць звыклыя ўяўленні і паказваюць новыя, больш пачуццёвыя шляхі больш глыбокага яднання з прыродай. Іншыя работы ўтвараюць уяўныя сусветы, дзе застарэлыя ідэнтычнасці разбураюцца праз працэсы трансфармацыі на карысць адзінага погляду на ўзаемаадносіны прыроды і чалавека, падмацаванага навуковымі даследаваннямі эвалюцыі, геахімічных цыклаў і суіснавання людзей, жывёл, мікробаў і вірусаў… ».
Ягор Ягуноў (1984) нарадзіўся ў Расіі, правёў дзяцінства ў Беларусі і пераехаў у Данію ў 1998 годзе. Вучыўся ў Дацкай Каралеўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў у Капенгагене (2005-2011). Яго творы прадстаўлены ў некалькіх калекцыях, уключаючы калекцыю Олівера Густава і Фонд Фауршу.
Падрабязней пра выставу ў Skovhuset Art & Nature, які ўяўляе сабой прастору «для знаёмства з мастацтвам, прыродай і сучасным светам», можна дазнацца тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: