Belarus Outside Sound System — праект перасоўнага фестывалю ад беларускага дыджэя Аляксандра Багданава і каманды культурнага цэнтра «Корпус» — змантавалі відэаўспамін пра тое, як яны пішуць «самую феерычную падзею сезона» — 4-ты дабрачынны гастралюючы дзвіж Belarus Outside Sound System, які заняў адну з лакацый купальскага фэсту Varushniak у Варшаве 1 ліпеня 2023.
«Усё сышлося — і апантаная каманда Belarus Outside Sound System (а значыць вясёлая), і музыка рознажанравая (а значыць не сумная), і з дэкорам замарочыліся (ды і само месца спрыяла), — пішуць музыкі у анатацыі да відэа. — Лайн-ап быў таксама не лахаўскі, артысты і модныя, і класныя, і культавыя — усе меліся ў спісачку. Нічога незвычайнага, усё вельмі нават прадказальна — максімальна задорны выйшаў тусыч».
Дарэчы, падчас сваіх выступаў у Тбілісі, Вільні і Берліне цягам вясны 2023 года арганізатары праекта не толькі спалучалі беларускія і мясцовыя сцэны, але і збіралі ахвяраванні на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
Здымкі: @andrew_slavinsky @alexskidan
Мантаж: @peresmeshnick_liz
Музыка: @shumaby , @rapandvogue
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: