Дабрачынны рух Belarus Outside Sound Sistem сабраў каля 4 тысяч еўра на падтрымку палітвязняў ад культуры

Культура
Выступ Светы Бень і Галі Чыкіс на вечарыне Belarus Outside Sound Sistem ў Вільні. У кадры - Галя Чыкіс. Фота: фейсбук Культурнага цэнтра "Корпус".

Belarus Outside Sound Sistem — праект перасоўнага фестывалю ад беларускага дыджэя Аляксандра Багданава і каманды колішняга культурнага цэнтра «Корпус» сабраў на падтрымку рэпрэсаваных культурных дзеячаў 3800 еўра. Гэтую суму заданацілі на адмысловых вечарах, зладжаных Papa Bo Selektah, наведвальнікі імпрэзаў у Тбілісі, Вільні і Берліне.

«Па выніках трох мерапрыемстваў мы перадаем Беларускай Радзе культуры на падтрымку беларускіх культурных палітзэкаў — 3800 еўра, — паведаміла каманда праекта ў сваіх сацсетках. — Дзякуй усім, хто дапамагаў рабіць падзеі. Мы зрабілі вялікую справу. Едзем далей!».

Нагадаем, што канцэпт праекта Belarus Outside Sound Sistem палягае ў тым, каб не рабіць стандартныя эмігранцкія падзеі, на якія прыходзяць адны і тыя ж гледачы, — тлумачыў ідэю Аляксандр Багданаў у інтэрв’ю Reform.by. Каманда на чале з беларускім дыджэем скіравана на фармат «інтэрнацыянальнага «варушняку”, у якім выступы беларускіх гуртоў і выканаўцаў спалучаюцца з удзелам мясцовых дыджэяў і артыстаў.

«Для нас важна, каб мы змаглі паказаць для локалаў, што беларуская сучасная культура – гэта свежа», — казаў Папа Бо.

Па вынікаў трох мерапрыемстваў у Тбілісі, Вільні і Берліне арганізатарам удалося не толькі спалучыць беларускія і мясцовыя сцэны, але і сабраць ахвяраванні на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры. Ці будзе працяг у Belarus Outside Sound Sistem? Мяркуем, што ў найбліжэйшы час гэта стане вядомым.

«Шчыра дзякуем Аляксандру Багданаву, камандзе колішняга культцэнтра «Корпус» і ўсім музыкам і наведвальнікам, што спрычыніліся да дабрачынных імпрэзаў, за давер і падтрымку», — падзякавала арганізатараў Belarus Outside Sound Sistem Беларуская Рада культуры.

Сачыць за далейшым рухам дабрачыннага перасоўнага музычнага фестывалю можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: