Сёння, 27 сакавіка, упершыню адзначаецца Дзень еўрапейскіх аўтараў. У адмысловых мерапрыемствах новай ініцыятывы Еўрапейскай камісіі прымае ўдзел беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
Сёння вядомы беларускі аўтар і перакладчык выступае ў рамках акцыі ў Віленскай гімназіі імя Францыска Скарыны.
Дзень еўрапейскіх аўтараў, з’ініцыяваны Еўрапейскай камісіяй на чале з Марыяй Габрыэль, ставіць мэтай далучыць маладое пакаленне да чытання кніг і дапамагчы ім адкрыць для сябе разнастайнасць еўрапейскай літаратуры.
Цягам Дня еўрапейскіх аўтараў ладзяцца тры паралельныя падзеі: сесіі чытання ў школах; тур еўрапейскіх аўтараў па бібліятэках, школах, кнігарнях — у яго рамках амаль 100 пісьменнікаў і перакладчыкаў выступяць перад рознай аўдыторяй. Ды гэтаксама кульмінацыяй акцыі можна назваць канферэнцыю па прапагандзе чытання ў Сафіі (Балгарыя), якая адбываецца з удзелам прадстаўнікоў Міністэрстваў культуры і адукацыі дзяржаў-сябраў, адпаведных дзяржаўных устаноў і нацыянальных НДА, а таксама арганізацыі, якія прадстаўляюць кніжны і культурны сектары на еўрапейскім узроўні.
Вядома, падобная акцыя была б немагчымая без ініцыятывы і падтрымкі Еўрапейскага савета пісьменнікаў — федэрацыі асацыяцый еўрапейскіх пісьменнікаў (EWC–FAEE) AISBL — некамерцыйнай няўрадавай Федэрацыі, якая складаецца ў цяперашні час з 46 нацыянальных асацыяцый і саюзаў прафесійных пісьменнікаў і літаратурных перакладчыкаў у 31 еўрапейскай краіне, з дзяржаў — членаў Еўрапейскага саюза, краін ЕЭЗ Ісландыі і Нарвегіі, а таксама Беларусь, Чарнагорыя, Швейцарыя і Злучанае Каралеўства. Членамі EWC з’яўляюцца больш 160.000 прафесійных аўтараў у сектары тэкстаў і кніг, якія пішуць і публікуюцца ў агульнай складанасці на 31 мове.
Плануецца, што Дзень еўрапейскіх аўтараў будзе адзначацца штогод.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: