Free Belarus Centre запусціў кампанію ТЭМА#1, скіраваную на падтрымку беларускіх палітвязняў. Яе івэнты пачынаюцца ўжо заўтра

Культура
Скрыншот з сайта.

ТЭМА#1 — так называецца кампанія незалежнай грамадскай арганізацыі Free Belarus Center, мэта якой — падтрымка беларускіх палітвязняў. Ужо заўтра ў яе межах стартуюць івэнты, наведаўшы якія можна падтрымаць ініцыятывы, што змагаюцца за нашы правы, падтрымаць тых, хто несправядліва знаходзіцца ў няволі. «Разам мы нагадаем свету, што свабода палітвязняў — гэта «тэма нумар адзін», — падкрэсліваюць арганізатары акцыі накіраванасць праекта.

Далучыцца да кампаніі Free Belarus Centre запрашае на сайце, дзе можна атрымаць печыва з прадказаннямі ад палітвязняў і палітвязынак. Цёплыя словы ад людзей у няволі падштурхоўваюць падумаць пра тое, што кожны з нас можа зрабіць для іншых.

«Сёння як ніколі палітвязням патрэбна наша падтрымка. У Беларусі сотні нявінных людзей за кратамі. Гэта нашы сябры, суседзі, нашы родныя і блізкія», — заўважаюць арганізатары кампаніі, нагадваючы пра тое, што нават сімвалічнае дзеянне можа мець вагу.

Так, на сайце сабраныя некалькі магчымасцей ад партнёраў кампаніі ТЭМА#1 — можна абраць праваабарончую ініцыятыву, ці людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, і зрабіць свой унёсак у іх падтрымку.

Таксама зараз папаўняецца афіша падзей у межах кампаніі. Тут — самыя разнастайныя мерапрыемствы, якія ўключаюць тэматычныя кінапрагляды, выставы, сустрэчы, прэзентацыі, якія адбываюцца па ўсім свеце.

Прэзентацыя спецыяльнага праекта Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі «Ці пайшоў бы Цімур на вайну, калі б не жнівень 2020?», сустрэча «Напішы ліст палітвязню», кінапрагляд стужкі «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч, натхнёнай гісторыяй Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, выстава, прысвечаная палітзняволеным жанчынам «Minsk Anti Zoo. Red Mark» Ганны Прышывалка — мерапрыемствы пачынаюцца ўжо заўтра, і далучыцца да іх можна ў Варшаве, Беластоку, Вільні, Філадэльфіі, Шарлоце, а таксама анлайн. Найбольшая колькасць падзей пройдзе 26 студзеня.

Сачыць за афішай акцыі, якая папаўняецца, можна тут.

Кампанія ТЭМА#1 скончыцца 26 студзеня ў 00:00.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: