Памёр французскі рэжысёр, аўтар «Вальсуючых» Бертран Бліе

Культура
Фота: Gorup de Besanez.

Сышоў у іншы свет французскі кінарэжысёр, актор, сцэнарыст і пісьменнік Бертран Бліе. Аўтар такіх фільмаў як «Вальсуючыя», «Прыгатуйце вашы насоўкі», «Занадта прыгожая для цябе», «Халодныя закускі» памёр у сябе дома ў Парыжы ў атачэнні родных 21 студзеня. Яму было 85 гадоў, паведамляе Le Figaro.

Кар’еру рэжысёра ў кінематографе Бліе пачаў у 1963 годзе з дакументальнай карціны «Гітлер? Не ведаю такога»  (Hitler, connais pas). Затым былі створаны «Грымаса» (1966) і «Калі б я быў шпіёнам» (Si J’Etais Un Espion (1967) .

Шырокая вядомасць прыйшла да Бліе ў 1974 годзе, пасля выхаду яго стужкі «Вальсуючыя» (Les Valseuses), якая таксама паслужыла штуршком у кар’еры Жэрара Дэпардзьё, Патрыка Дэвера і Міу-Міу.

Камедыя кінематаграфіста «Прыгатуйце вашыя насоўкі» (1978) атрымала прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове. Вельмі прыкметнай стала сюррэалістычная карціна «Халодныя закускі» (1979), дзе заўважны ўплыў тэатра абсурду.

У 1984 годзе Бліе паставіў фільм «Наша гісторыя» з Аленам Дэлонам у галоўнай ролі. За гэтую працу Дэлон атрымаў сваю адзіную ў кар’еры прэмію «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю. Бліе ж за гэта кіно быў удастоены «Сезара» за найлепшы сцэнар.

А ў 1989 годзе трыумф чакаў яго карціну «Занадта прыгожая для цябе» з Жэрарам Дэпардзьё, Караль Буке і Жазіян Баласка ў галоўных ролях — фільм быў адзначаны Гран-пры Канскага фестывалю і чатырма прэміямі «Сезар».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: