Абвешчаны фіналісты ІІІ Міжнароднага Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы

Фундацыя Tutaka абвясціла ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс для дзяцей, моладзі і дарослых, а на днях назвала фіналістаў.

«Гэта было вельмі няпроста, бо заявак мы атрымалі мноства, і кожная з іх — непаўторная. Нашае журы спрачалася за кожнага з вас да апошняга (без жартаў), бо ўсе вы — яскравыя таленавітыя зорачкі. І таму у сёлетнім конкурсе не 25 фіналістаў, як планавалася, а 26!» — напісалі арганізатары.

Поўны пералік фіналістаў можна адшукаць на сайце.

Кожны з фіналістаў ужо атрымаў на электронную пошту ліст з далейшымі інструкцыямі.

Фінал конкурсу адбудзецца на сцэне Беластоцкага тэатра лялек 20 лютага (у аўторак), пачатак а 17-й гадзіне.

Можна таксама далучыцца да анлайн-трансляцыі на YouTube канале Фонду TUTAKA.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.