Фундацыя Tutaka абвясціла ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс для дзяцей, моладзі і дарослых, а на днях назвала фіналістаў.
«Гэта было вельмі няпроста, бо заявак мы атрымалі мноства, і кожная з іх — непаўторная. Нашае журы спрачалася за кожнага з вас да апошняга (без жартаў), бо ўсе вы — яскравыя таленавітыя зорачкі. І таму у сёлетнім конкурсе не 25 фіналістаў, як планавалася, а 26!» — напісалі арганізатары.
Поўны пералік фіналістаў можна адшукаць на сайце.
Кожны з фіналістаў ужо атрымаў на электронную пошту ліст з далейшымі інструкцыямі.
Фінал конкурсу адбудзецца на сцэне Беластоцкага тэатра лялек 20 лютага (у аўторак), пачатак а 17-й гадзіне.
Можна таксама далучыцца да анлайн-трансляцыі на YouTube канале Фонду TUTAKA.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: